Снітаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Снітаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Снітава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 368
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сні́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Снітава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магільнаўскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Магільна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Снітава, сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Снітаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарбахскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1368 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.