Собранцы
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Собранцы (славацк.: Sobrance) — горад у Славакіі ў Кошыцкім краі. Колькасць насельніцтва — 6,17 тыс. чал. (2016).
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Усходнеславацкай раўніны, на рацэ Сабранецкі паток. Горад размешчаны недалёка ад граніцы з Украінай, адлегласць ад Ужгарада — 18 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя крыніцы сведчаць, што тэрыторыя горада была заселеная ўжо ў часы неаліта. Першая пісьмовая згадка аб горадзе адносіцца да канца ліпеня 1284 г. Другі раз у пісьмовых крыніцах горад узгадваецца 16 жніўня 1334 г. Магдэбургскае права горад атрымаў ад 1351 г. Падчас першай Чэхаславацкай рэспублікі ў міжваенны час і з 1996 г. горад з'яўляецца раённым цэнтрам. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны Венгрыяй. Горад быў значна пашкоджаны падчас баёў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]- славакі — 85,37 %
- цыгане — 9,91 %
- чэхі — 0,51 %
- украінцы — 0,37 %
- русіны — 0,26 %
- іншыя — 2,58 %
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]- каталіцтва — 45,93 %
- уніяцтва — 33,59 %
- не вызначыліся — 4,55 %
- праваслаўе — 3,56 %
- кальвінізм — 1,99 %
- лютэранства — 0,99 %