Соевы алей

Со́евы але́й[1] — раслінны тлусты паўвысыхальны алей, атрымоўваюць з насення соі (Glycine max).
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдняе ўтрыманне тлустых кіслот у соевым алеі (%): 51—57 лінолевай; 23—29 алеінавай; 4,5—7,3 стэарынавай; 3—6 ліналенавай; 2,5—6,0 пальміцінавай; 0,9—2, 5 арахінавай; да 0,1 гексадэцэнавай; 0,1—0,4 мірысцінавай.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Соевы алей мае тэмпературу застывання ад −15 да −18 °C, паказчык праламлення 1,474—1,478, ёдны лік 120—141, кінематычная глейкасць пры 20 °C (59—72)·10−6 м²/с. Шчыльнасць 924—934 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C). Лік абмылення 189—195, лік Рэйхерта-Мейсля 0,50—0,80, лік Паленскэ 0,8—1,1.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Соевы алей выкарыстоўваецца ў якасці харчовага прадукта, ў вытворчасці маргарыну, мыйных сродкаў, пакосту, алкідных смол, алейных лакаў і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Соевы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Соевое масло(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)