Сок (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сок
руск.: Сок, татар.: Суык, башк.: Сук
Характарыстыка
Даўжыня 363 км
Плошча басейна 11 700 км²
Басейн Волга → Каспійскае мора
Расход вады 45,6[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша
 · Каардынаты 54°13′52″ пн. ш. 52°44′35″ у. д.HGЯO
Вусце Саратаўскае вадасховішча
 · Месцазнаходжанне паўночная частка горада Самара
 · Вышыня 28 м
 · Каардынаты 53°24′33″ пн. ш. 50°07′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Арэнбургская вобласць, Самарская вобласць
Сок (рака) (Еўрапейская частка Расіі)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Сок на Вікісховішчы

Сок (руск.: Сок[2], татар.: Суык, башк.: Сук) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Арэнбургскай і Самарскай абласцях, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 363[3] (364[2]) км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 16,4[2] м³/с, у вусці — 45,6[1] м³/с. Рака бярэ пачатак на Бугульмінска-Белябееўскім узвышшы. Упадае ў Саратаўскае вадасховішча на рацэ Волга каля пасёлка Волжскі, на поўнач ад горада Самара. Рака Сок раўніннага тыпу з шырокай далінай (1,6-10 км) і звілістым рэчышчам[1]. На пойме ракі вялікая колькасць азёр і старыц. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, паводка ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі каля 800 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 10,8[1] км². Суднаходная на 6 км ад вусця[3].

Сярод прытокаў: Камышла, Малы Сок, Байтуган, Укс, Сасноўка, Целегас, Ігарка, Ісаклінка, Вялікі Сургут (Вялікі Суруш[4]), Сургут (Суруш[4]), Бароўка, Арлянка, Каргалка, Чарноўка, Трасцянка, Кандурча і інш.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Сок // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 397. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Государственный водный реестр РФ(руск.) 
  4. 4,0 4,1 Энциклопедия природы Самарской области(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 397. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 378. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]