Солвейг Крэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Солвейг Крэй
нарв.: Solveig Krey
Дата нараджэння 20 сакавіка 1963(1963-03-20) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-марскія сілы Нарвегіі[d]

Солвейг Крэй (нарв.: Solveig Krey, нар. 1963, Лонкан) — нарвежскі ваенна-марскі афіцэр, першая ў свеце жанчына-камандзір падводнай лодкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Солвейг нарадзілася ў Лонкане ў 1963 годзе ў сям'і медсястры і электрыка[1]. У 1989 годзе скончыла Нарвежскую ваенна-марскую акадэмію. Служыла на падводных лодках, спачатку вахтавым афіцэрам, пазней — штурманам[1]. З лютага па верасень 1995 года праходзіла 26-тыдневы курс падрыхтоўкі камандзіраў падводных лодак[1]. 11 верасня 1995 года Солвейг Крэй прыняла камандаванне падводнай лодкай KNM Kobben (S318)[2], галаўным суднам свайго тыпу ў Ваенна-марскіх сілах Нарвегіі, стаўшы першай у свеце жанчынай-камандзірам падводнай лодкі і першай жанчынай-камандзірам карабля ў гісторыі нарвежскага флоту.[3]

Пазней Солвейг Крэй камандавала падводнай лодкай KNM Uredd (S305) тыпу «Ула», а ў 2004 годзе выйшла ў адстаўку ў званні капітана 3-га рангу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Solveig Krey, Norway's sentry under the sea (англ.) (англ.
  2. Experiences with Mixed Gender Submarine Crews
  3. «Verdens første kvinnelige ubåtsjef» Norwegian News Agency. 11 сентября 1995 (нарв.) (норв.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]