Сомерсет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сомерсет
англ.: Somerset

Калі ласка, загрузіце выяву

Афіцыйныя сімвалы

Герб
Герб

Сцяг
Сцяг
Дэвіз: стар.-англ.: «Sumorsaete ealle» (Народ Сомерсета)
Сомерсет на карце Англіі
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі
Статус Цырыманіяльнае неметрапольнае графства
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Паўднёва-Заходняя Англія
Уключае 7 раёнаў
Адм. цэнтр Тонтан
Найбуйнейшы горад Бат
Інш. гарады Гластанберы, Брыджуотэр, Уэстан-сьюпер-Мэр, Уэлс, спіс месцаў у Сомерсеце(англ.) бел.
Дата ўтварэння гістарычнае(англ.) бел.
Плошча, усяго 4 170 км² (7-е месца)
Плошча, адм. 3 451 км² (12-е месца)
Код ISO 3166-2 GB-SOM
Код ONS 40
Код NUTS UKK23
Дэмаграфія (2011)
Насельніцтва, усяго 908 554 (22-е месца)
Шчыльнасць 218/км²
Насельніцтва, адм. 529 972 (23-е месца)
Палітыка
Афіцыйны сайт
Адміністрацыйны падзел
Сомерсет, адміністрацыйны падзел
  1. Паўднёвы Сомерсет(англ.) бел.
  2. Тонтан-Дзін(англ.) бел.
  3. Заходні Сомерсет(англ.) бел.
  4. Седжмур(англ.) бел.
  5. Мендып(англ.) бел.
  6. Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет
  7. Паўночны Сомерсет
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы: Somerset

Со́мерсет, або Со́мерсетшыр (англ.: Somerset, /ˈsʌmɚsɨt/ або /ˈsʌmɚsɛt/; паслухаць , корнск.: Gwlas an Hav) — цырыманіяльнае[en] і неметрапольнае[en] графства Англіі, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Займаючы тэрыторыю ў 4171 квадратны кіламетр, Сомерсет мяжуе з Брысталем і Глостэршырам на поўначы, Уілтшырам на ўсходзе, Дорсетам на паўднёвым усходзе і Дэванам на паўднёвым захадзе. На поўначы і захадзе тэрыторыя графства часткова абмежавана Брыстальскім залівам і вусцем ракі Северн. Сталіцай графства з'яўляецца горад Тонтан, размешчаны ў яго паўднёвай частцы. Насельніцтва Сомерсета — 910 тысяч жыхароў (паводле даных перапісу насельніцтва 2011 года).

Тэрыторыя графства ўяўляе сабой галоўным чынам сельскую моцна пагорыстую мясцовасць. Існуюць доказы таго, што пачынаючы з эпохі палеаліту ў данай мясцовасці існавалі паселішчы людзей, якія захоўваліся і ў першым стагоддзі нашай эры падчас рымскага ўварвання, і ў наступнае ранняе Сярэднявечча падчас панавання англасаксаў. Сомерсет адыграў значную ролю падчас збору сіл супраць вікінгаў Альфрэдам Вялікім, а таксама ў пазнейшай рэвалюцыі і паўстанні Монмута.

Сельская гаспадарка з'яўляецца асновай эканомікі графства. Гадоўля авечак і буйной рагатай жывёлы, у тым ліку для воўны і сыра (перш за ўсё чэдэр), адначасова з'яўляецца як традыцыйным, так і сучасным заняткам для рэгіёна, гэтак жа як і больш незвычайная дзейнасць па вырошчванні вярбы для пляцення кошыкаў. Калісьці ў Сомерсеце было мноства яблыневых садоў, і графства дагэтуль славіцца сваім моцным сідрам. Узровень беспрацоўя ніжэйшы, чым у сярэднім па краіне. Найбуйнейшымі сектарамі занятасці з'яўляюцца рознічны гандаль, прамысловасць, турызм, ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне. Рост насельніцтва вышэйшы, чым у сярэднім па краіне.

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад старажытнаанглійскага слова Sumorsǣte, якое ў сваю чаргу з'яўляецца скарачэннем ад Sumortūnsǣte, якое азначае «людзі, якія жывуць у Сомертане[en] або якія залежаць ад яго»[1]. Першае вядомае выкарыстанне назвы Somersæte адносіцца да 845 года, пасля захопу тэрыторыі саксамі[2]. Sumortūn, а таксама яго сучасны аналаг Somerton, можа азначаць «летняе паселішча», фермерскі дом, які выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд[3]. Паводле іншай версіі назва паходзіць ад Seo-mere-saetan, што азначае «пасяленцы на беразе мора-возера»[4]. Жыхары Сомерсета ўпершыню згадваюцца ў англасаксонскіх хроніках ад 845 года, у змененай форме слова: Sumursætum, аднак першыя згадкі графства, якія адносяцца да 1015 годзе, выкарыстоўваюць правільны варыянт. Архаічная назва графства — Somersetshire — упершыню згадваецца ў хроніках за 878 год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы[правіць | правіць зыходнік]

Пячоры ўзгоркаў Мендып-Хілс[en] былі заселены ў эпоху палеаліту[5] і на гэты момант з'яўляюцца археалагічнымі помнікамі. Косці з пячоры Гоф[en], напрыклад, адносяцца да перыяду 12 000 гадоў да н.э., а цэлы шкілет, вядомы як Чалавек з Чэдара датуецца 7150 годам да н.э. Таксама ў пячорах Сомерсета было знойдзена мноства малюнкаў таго часу.

Засяленне прыбярэжных тэрыторый графства, у прыватнасці старажытнага горада Гластанберы і мясцовасці каля 137-мятровага ўзгорка Брэнт-Кнол[en], таксама мае доўгую гісторыю, якая бярэ пачатак з першых паселішчаў паляўнічых эпохі мезаліту[6][7]. Частыя перамяшчэнні спрыялі будаўніцтву Світ-Трэка — адной з найстаражытных дарог у Паўночнай Еўропе, якая датуецца 3807-3806 г. да н.э.[8][9][10]

Дакладны ўзрост хенджа недалёка ад вёскі Стантан-Дру[en] невядомы, але лічыцца, што збудаванне належыць да эпохі неаліту[11]. Таксама вядома мноства паселішчаў жалезныя вякі, некаторыя з якіх з'явіліся паўторна ў раннім сярэднявеччы.

Рымскае ўварванне[правіць | правіць зыходнік]

У дарымскі час тэрыторыю Сомерсета насялялі брыцкія плямёны дуратрыгаў, якія карысталіся некаторай аўтаноміяй і ў рымскі час (племянной сталіцай дуратрыгаў лічыцца горад, што знаходзіўся на месцы цяперашняга Ільчэстэра). Эканамічнаму развіццю тэрыторыі і яе частковай раманізацыі ў тыя гады спрыялі здабыча солі, распрацоўка свінцовых руд і крыніцы, якія лічыліся свяшчэннымі і дзякуючы якім горад Бат, цэнтр тэрыторыі, стаў у тыя гады досыць буйным паселішчам.

У канцы IV стагоддзя рымская адміністрацыя ў Брытаніі саслабла, эканамічныя сувязі з мацерыком спыніліся і ў Сомерсеце і на прылеглым да яго паўвостраве Корнуал аднавілася племянное кіраванне — гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад каралеўства Думнонія, пра якое вядома вельмі мала. Сомерсет быў перыферыяй каралеўства і ў канцы VI стагоддзя (традыцыйная дата — 577 год) быў захоплены Уэсэксам. У далейшым тэрыторыя, дзякуючы сваім рэсурсам, была аб'ектам барацьбы паміж Уэсэксам і Мерсіяй, пакуль да пачатку X стагоддзя не ператварылася ў апору супраціўлення англасаксаў скандынавам. У 973 у Баце быў каранаваны кароль Англіі Эдгар.

Сомерсет у перыяд Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Пасля нарманскага заваявання ў Сомерсеце была пабудавана вялікая колькасць умацаваных замкаў, якія служылі ў якасці рэзідэнцый мясцовым баронам. Дзякуючы мяккаму клімату і доўгай гісторыі аграрнага асваення, Сомерсет з'яўляўся важным сельскагаспадарчым рэгіёнам у Англіі. Пра яго адноснае багацце сведчыць вялікая колькасць цэркваў і манастыроў.

Пасля эпідэміі чумы ў XIV стагоддзі (гл. Чорная смерць) насельніцтва графства скарацілася прыкладна ўдвая, а земляробства з-за недахопу рабочых рук было заменена на авечкагадоўлю і ў XV—XVI стагоддзя Сомерсет стаў цэнтрам вытворчасці воўны. У гэты ж час пачалася здабыча вуглю.

Новы і найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У XVII стагоддзі тэрыторыя графства была спустошана падчас Англійскай рэвалюцыі і паўстанняў супраць Якава II, многія ўдзельнікі якіх былі пакараны смерцю ці сасланы. У той жа час Бат і наваколлі становяцца папулярным месцам правядзення адпачынку арыстакратыі. Падчас Прамысловай рэвалюцыі ў Англіі эканамічнае значэнне Сомерсета паступова памяншаецца і ўжо да канца XIX стагоддзя ён ператварыўся ў сельскую глыбінку.

Цяпер важную ролю ў эканоміцы графства адыгрывае турызм.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку тэрыторыі Сомерсета можна падзяліць на некалькі тыпаў, вызначаных геалогіяй мясцовасці. Гэта карставыя вапнякі на поўначы, гліністыя даліны і забалочаныя ўчасткі ў цэнтры, ааліты на ўсходзе і поўдні рэгіёна, а таксама пясчанік дэвонскага перыяду на захадзе[12].

На паўночны ўсход ад маланаселеных прыбярэжных раўнін і балот размяшчаецца Мендып-Хілс[en] — шэраг умерана высокіх вапняковых узгоркаў. Цэнтральная і заходняя часткі Мендып-Хілс уваходзяць у спецыяльны спіс значных прыродных аб'ектаў[en] з 1972 года і займаюць 198 кв.км. Галоўным чынам гэтыя ўзгоркі з'яўляюцца пашамі, толькі невялікая колькасць выкарыстоўваецца ў якасці ворных земляў[13].

На паўднёвым захадзе размяшчаюцца ўзгоркі Квантак-Хілс[en], якія атрымалі ў 1956 годзе першымі ў Англіі статус выключна прыгожага прыроднага аб'екта[en]. Сярод узгоркаў можна выявіць верасовыя пустэчы, дубовыя лясы, старажытныя паркі з іглічнымі дрэвамі. Увесь аб'ект займае плошчу ў 99 квадратных кіламетраў[14].

Пячоры і рэкі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Сомерсета знаходзіцца вялікая сетка пячор, уключаючы напрыклад Вукі-Хол[en]; працякае мноства падземных рэк; адзначана вялікая колькасць разнастайных цяснін, такіх як Эбар[en] і Чэдэр[en][15]. Апроч падземных рэк, у Сомерсеце значная колькасць звычайных рэк, сярод якіх Акс, Бру[en], Кэры[en], Парэт[en], Шэпі[en], Тон[en], Еа(англ.) бел.. Менавіта значная колькасць рэк з'яўляецца галоўнай прычынай забалочанасці заходняга Сомерсета[16]. На поўначы графства рака Ч'ю[en] упадае ў буйнейшую раку Эйван. Рака Парэт[en] цягнецца амаль да горада Лэнгпарт[en], на яе берагах захаваліся сляды двух прычалаў часоў рымскага ўварвання[17].

Узбярэжжа[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная мяжа Сомерсета складаецца з 64 кіламетраў берагавой лініі Брыстальскага заліва і вусця ракі Северн. Па вышыні прыліваў Брыстальскі заліў займае другое месца ў свеце. Вышыня прыліваў увесну ў асобных месцах дасягае 12 метраў[18]. У графстве распрацаваны праект па будаўніцтве плаціны для выкарыстання гэтай энергіі[19]. Асноўныя прыбярэжныя гарады з захаду на паўночны ўсход: Уэстан-сьюпер-Мэр, Майнхед[en], Уотчэт[en], Барнем-он-Сі[en], Клеведан[en], Портысхед. Прыбярэжная зона паміж Майнхедам і самым усходнім пунктам у Брын-Даўн[en] з'яўляецца нацыянальным прыродным запаведнікам Англіі[en][20].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Таксама як і ў астатняй паўднёва-заходняй Англіі клімат Сомерсета мякчэйшы і больш вільготны, чым на тэрыторыі астатняй часткі Англіі[21]. Сярэднегадавая тэмпература графства — 10 °C. Ліпень і жнівень з'яўляюцца самымі цёплымі месяцамі ў годзе з сярэднясутачнымі максімумамі каля 21 °C. Узімку сярэдняя мінімальная тэмпература каля 1°[21]. Сярэднегадавая колькасць сонечных гадзін — 1600, што трохі менш, чым у сярэднім па рэгіёне. Сярэдняя колькасць ападкаў складае каля 700 мм. Звычайна ў год бывае 8-15 дзён снегапада. З лістапада па сакавік хуткасць ветру максімальная, а з чэрвеня па жнівень мінімальная. Пераважным ветрам з'яўляецца паўднёва-заходні.

Клімат
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8,1 8,3 10,6 12,9 16,5 19,3 21,7 21,5 18,6 14,8 11,1 9,0 14,4
Абсалютны мінімум, °C 1,4 1,3 2,7 3,7 6,8 9,7 11,9 11,7 9,6 6,9 3,6 2,4 6,0
Норма ападкаў, мм 72,0 55,6 56,5 47,3 48,9 57,2 48,9 56,6 64,5 67,9 65,8 83,3 724,5
Крыніца: [22]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Згадванні ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр Эдгар Райт зняў фільм «A Fistful of Fingers», у якім дзеянне адбываецца ў горадзе Уэлсе, графства Сомерсет, а тэглайн гучыць наступным чынам: «Найвялікшы вестэрн з калі-небудзь зробленых у… Сомерсеце». Таксама ў Сомерсеце адбываецца дзеянне іншага фільма рэжысёра «Dead Right».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Watts, Victor (Ed.) (2004). The Cambridge Dictionary of English Place-Names. Cambridge University Press. ISBN 0-521-36209-1. 
  2. Somersetshire. 1911 Encyclopaedia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 21 кастрычніка 2007.
  3. Mesolithic hunters and fishermen. Somerset History. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  4. Whitlock, Ralph (1975). Somerset. London: B.T. Batsford Ltd. ISBN 978-0-7134-2905-3. 
  5. Introduction. Somerset Government. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  6. Dunning, Robert (1983). A History of Somerset. Chichester: Phillimore & Co. ISBN 0-85033-461-6. 
  7. Somerset. Camelot Village: Britain's Heritage and History. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  8. Anon London's earliest timber structure found during Belmarsh prison dig. physorg.com News. PhysOrg.com (12 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  9. The day the Sweet Track was built. New Scientist, 16 June 1990. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  10. Brunning, Richard (2001). «The Somerset Levels.» In: Current Archaeology, Vol. XV, (No. 4), Issue Number 172 (Wetlands Special Issue), (February 2001), Pp 139—143. ISSN 0011-3212.
  11. Stanton Drew Stone Circles. English Heritage. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013.
  12. Somerset Geology (PDF). Good Rock Guide. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013.
  13. Frequently Asked Questions. Mendip Hills AONB. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 10 ліпеня 2011.
  14. Quantock Hills AONB Service Website. Quantock Hills AONB. Somerset County Council. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013.
  15. Somerset. English Nature, Special Sites, Somerset Geology. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 13 лістапада 2010.
  16. Somerset Rivers. Somerset Rivers. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013.
  17. Hadfield, Charles (1999). Canals of Southern England. London: Phoenix House Ltd.
  18. Coast: Bristol Channel. BBC. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  19. Fifth periodical report – Volume 4 Mapping for the Non-Metropolitan Counties and the Unitary Authorities (PDF). The Boundary Commission for England. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013.
  20. Bridgwater Bay NNR. National Nature Reserves. Natural England. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013.
  21. 21,0 21,1 South West England: climate. Met Office. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013.
  22. Yeovilton 1971–2000 averages. Met office. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]