Сондрыа (правінцыя)
Сондрыа | |
---|---|
Краіна | Італія |
Уваходзіць у | Ламбардыя |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Глава | Масіма Серторы[d] |
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | IT-SO |
Паштовыя індэксы | 23100, 23010-23041 |
Код аўтам. нумароў | SO |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Сондрыа (італ.: Provincia di Sondrio, ламб.: Pruvincia de Sundri) — правінцыя на поўначы Італіі, у вобласці Ламбардыя.
Геаграфічна супадае з далінай Вальтэліна. Сталіца — горад Сондрыа.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рэльеф пераважна горны. Паселішчы разрозненыя. На поўначы правінцыя мяжуе са Швейцарыяй, на захадзе — з правінцыямі Кома і Лека, на поўдні — з правінцыяй Бергама, на ўсходзе — з правінцыямі Брэшыя, Трэнта і Бальцана. У правінцыі знаходзяцца самыя высокія горы Ламбардыі — Рэтыйскія Альпы. Паміж гарамі размешчаны даліны, у асноўным працягнуліся з поўначы на поўдзень. Найбуйнейшымі з іх з’яўляюцца Вальтэліна і Валькіявена.
У правінцыі налічваецца 78 камун, найбуйнейшыя — сталіца Сондрыа і Лівінья, турыстычны і курортны цэнтр. У паўночна-ўсходняй частцы створаны нацыянальны парк Стэльвіа.