Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года
| Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 | |
|---|---|
| Класіфікацыя | |
| Тып | Частковае |
| Сарас | 149 |
| Гама | 1.0405 |
| Велічыня | 0.9376 |
| Максімум зацьмення | |
| Каардынаты | 61°06′ пн. ш. 77°06′ з. д.HGЯO |
| Шырыня ценю | км |
| Час (UTC) | |
| Найбольшая фаза | 10:48:36 |
| Спасылкі | |
| Каталог # (SE5000) | 9563 |
Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года — частковае 21-е сонечнае зацьменне 149 сараса[1].
Яно ўяўляе сабой паўтарэнне праз сарас частковага сонечнага зацьмення 19 сакавіка 2007 года. Вобласць найлепшай бачнасці прыпадзе на прыпалярныя і сярэднія шыроты паўночнага паўшар’я. Яно адбудзецца пры маладзіку 29 сакавіка ў сузор’і Рыб. Зацьменне будзе відаць у Заходняй і Паўночнай Еўропе, на поўначы Усходняй Еўропы, на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, на паўночным захадзе Афрыкі, у паўночнай зоне акваторыі Атлантычнага акіяна, у Грэнландыі і ў той частцы Арктыкі, што павернута да Еўропы і Атлантычнага акіяна. Найбольшая фаза частковага зацьмення 0,938 будзе зарэгістраваная ў 10:48:36 UTC у кропцы з каардынатамі 61°06′ паўночнай шыраты і 77°06′ заходняй даўгаты (паблізу паўночнага ўзбярэжжа паўвострава Унгава (Канада), які з’яўляецца ў сваю чаргу паўночнай часткай паўвострава Лабрадор).
Зацьменне будзе відаць у паўночна-заходняй частцы Расіі, у Беларусі, краінах Балтыі і ў паўночна-заходняй частцы Украіны.
Зацьменні ў гарадах свету
[правіць | правіць зыходнік]Умовы бачнасці зацьмення для некаторых буйных гарадоў Еўропы, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі[2][3]:
| Горад | Першы дотыке (UTC) |
Максімальная фаза (UTC) |
Велічыня максімальнай фазы |
Апошні дотык (UTC) |
|---|---|---|---|---|
10:16:19 |
11:10:02 |
0,364 |
12:04:37 | |
10:32:11 |
11:19:31 |
0,2579 |
12:07:04 | |
10:41:24 |
11:17:59 |
0,1357 |
12:54:40 | |
10:00:13 |
10:17:22 |
0,8567 |
11:12:56 | |
10:07:18 |
11:06:00 |
0,5184 |
12:06:10 | |
10:01:20 |
11:00:08 |
0,5149 |
12:00:44 | |
09:34:07 |
10:22:28 |
0,2802 |
11:13:11 | |
09:37:02 |
10:31:00 |
0,3778 |
11:27:32 | |
10:04:15 |
11:03:18 |
0,4170 |
12:00:41 | |
09:48:38 |
10:40:05 |
0,3169 |
11:33:33 | |
11:04:16 |
11:37:17 |
0,1173 |
12:10:00 | |
10:39:38 |
10:42:42 |
0,5622 |
11:13:33 | |
10:44:01 |
10:46:51 |
0,33 |
11:04:55 | |
10:30:10 |
11:24:34 |
0,4107 |
12:19:11 | |
10:08:36 |
11:01:49 |
0,3474 |
11:56:14 | |
10:34:48 |
11:17:46 |
0,1991 |
12:00:54 | |
10:05:38 |
11:05:26 |
0,7361 |
12:07:03 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 9 лютага 2025.
- ↑ Partial Eclipse of the Sun: 2025 March 29 Архівавана 9 снежня 2018. (англ.)
- ↑ Partial solar eclipse on March 29, 2025 (англ.). www.timeanddate.com. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2022. Праверана 4 кастрычніка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Earth visibility chart and eclipse statistics Eclipse Predictions by Fred Espenak, NASA/GSFC
- Google interactive map(недаступная спасылка)
- Besselian elements
- Карта частковага сонечнага зацьмення 29-сакавіка 2025 года.