Сонечны ўдар
Выгляд
Сонечны ўдар — пераграванне арганізма ў выніку прамога дзеяння сонечных прамянёў на галаву. Адрозніваецца ад агульнага перагравання арганізма — цеплавога ўдару. Вылучаюць 3 ступені сонечнага ўдару: лёгкая, сярэдняя, цяжкая. Сімптомы: галаўны боль, моташнасць, ірвота, тэмпература цела да 42° і вышэй, часты пульс і дыханне, вялікая страта вады, солей, парушэнне функцый нырак, страта прытомнасці, сутаргі. Лячэнне: ахалоджванне цела, цень, удыханне кіслароду, медыкаментознае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Со́нечны ўдар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).