Сонечнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поліфілетычная група пратыст
Actinophrys sol.jpg
Actinophrys sol
Назва
Сонечнікі
Статус назвы
не вызначаны
Лацінская назва
Heliozoa
Бацькоўскі таксон
Царства Пратысты
Прадстаўнікі

Сонечнікі (Heliozoa) — група пратыстаў, раней разглядаліся як асобны таксон (клас ці падклас). Адрозніваецца некалькі дзясяткаў марскіх і прэснаводных відаў.

Цела дыяметрам да 1 мм, шарападобнае з ніткападобнымі радыяльнымі адросткамі — аксаподыямі. Па восі кожнай аксаподыі праходзіць пучок мікратрубачак. Частка сонечнікаў пазбаўлена мінеральнага шкілета, у некаторых ён з крэменязёму. У вегетатыўных форм адно ці некадькі ядраў, бывае больш за 200. Маюць пульсуючую і стрававальную вакуолі. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам, пачкаванне) і палавое (з утварэннем амёбападобных, радзей жгуцікавых гамет).

Кормяцца водарасцямі, дробнымі прасцейшымі, калаўроткамі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]