Сонца (беларуская міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сонца - архетыпнае боства у міфалогіях большасці народаў, адна з найстаражытнейшых міфалагічных постацей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звестак аб дахрысціянскіх кульце сонца на Беларусі амаль не захавалася, але відавочна, што ён быў непасрэдна звязаны з культам месяца. Салярная сімволіка на кераміцы вядомыя яшчэ з часоў неаліту. Сімвалічная выява сонца нярэдка сустракаецца на беларускіх народных арнаментах. У валачобных песнях абодва нябесныя целы характарызуюцца як ідэальная шлюбная пара, муж і жонка. Гэтыя песні зводзяцца да агульных рысаў зместу: стаіць залатая гара, на ёй - хата, у якой ёсць "вокны" - Сонца, Месяц і Зоркі. Месяц у тым доме - гаспадар, Сонца - яго гаспадыня[1]. Вобраз "хаты", хутчэй за ўсё, увасабляе сабой сусвет, шлюб Сонца і Месяца - спрадвечны парадак.

Але ў этнаграфічных звестках утрымліваюцца намёкі на парушэнне такога парадку ў далёкім міфалагічным мінулым: часцей за ўсё з-за таго, што Месяц заляцаўся да Зарніцы (Зары-Зараніцы). У выніку ён церпіць кару ад Пяруна, і сусветны парадак аднаўляецца. Аналагічныя матывы пакарання Месяца ёсць у балцкай міфалогіі.

Паводле М.М. Галькоўскага, даследчыка славянскай міфалогіі, сонца ў архаічнай традыцыі, хутчэй за ўсё, не лічылася прычынай святла і цяпла[2]. Яно было проста "дзённым вокам". Лічылася, што Сонца цягнуць па небе птушкі (гусі, качкі), якія вечарам спушчаюцца на ваду на краі свету. Там Сонца ўсю ноч адпачывае ў сваім палацы. Таксама на поўдні ля самага Сонца, дзе было вечнае лета, размяшчаўся Вырай - краіна, куды на зіму адляталі птушкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.

Зноскі

  1. Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с
  2. Хмелянок Алена. Культ сонца ў славянскай і беларускай міфалогіі