Соня Дэланэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Соня Дэланэ
фр.: Sonia Delaunay
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 лістапада 1885(1885-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1979(1979-12-05)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Рабер Дэланэ і Вільгельм Удэ[d]
Дзеці Шарль Дэланэ[d]
Род дзейнасці мастачка, дызайнер, мадэльер, графік, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, габеленіст, рысавальнік
Жанр пейзаж[7], Абстракцыянізм[7] і нацюрморт[7]
Вучоба
Мастацкі кірунак арфізм[d][10] і сімультанізм[d][11]
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Соня Дэланэ (фр.: Sonia Delaunay, сапраўднае імя Сара Эльеўна Штэрн; 1 (13) лістапада 1885, Градзіжск, Крамянчугскі павет, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 5 снежня 1979, Парыж, Францыя) — французская мастачка-абстракцыяністка яўрэйскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Соня Дэланэ
Мемарыяльная дошка на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона ў Парыжы, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ

Нарадзілася 1 (13) лістапада 1885 года ў мястэчку Градзіжск Крамянчугскага павета Палтаўскай губерні ў сям’і ўпраўляючага цвіковага завода ў Градзіжску Эліі (Ільі) Іосіфавіча Штэрна і адэсіткі Ханы Тэўеўны Тэрк.

Сям’я вярнулася з Градзіжска ў Адэсу не пазней за 1887 год і пасялілася ў доме Сцяпанава на Прохараўскай вуліцы, № 28, кватэра 9; бацька ўладкаваўся механікам пры фабрыцы па вытворчасці кручкоў да жаночых сукенак. Соня ж з 1890 ці 1892 года жыла ў Пецярбургу, выхоўвалася ў сям’і дзядзькі па мацярынскай лініі, квітнеючага адваката Генрыха Цімафеевіча (Гніха Тэўевіча) Тэрка і яго жонкі Ганны Сяргееўны (Ізраілеўны) Зак (1856—1911). Хацела быць удачаронай сям’ёй Тэрк, але не атрымаўшы дазволу маці, узяла псеўданім Соня Тэрк. Сямейства падарожнічала па Еўропе і яна ў дзяцінстве пабывала ў буйных еўрапейскіх музеях. Яе здольнасці ў жывапісе былі заўважаны школьным настаўнікам малявання, паводле яго парады яна ў васемнаццацігадовым узросце адправілася вучыцца ў Мастацкую акадэмію Карлсруэ. У 1905 годзе, прачытаўшы кнігу Юліюса Меера-Грэфе «Мане і яго круг», вырашыла пераехаць у Парыж як цэнтр мастацтваў.

У Парыжы яна засталася незадаволеная акадэмічнай манерай выкладання, затое шмат часу праводзіла ў мастацкіх галерэях. Знаходзілася пад уплывам Ван Гога, Поля Гагена, Анры Русо, фавістаў. У 1908 годзе выйшла замуж за нямецкага калекцыянера, галерыста і мастацкага крытыка Вільгельма Удэ. У 1909 годзе пазнаёмілася з мастаком Раберам Дэланэ, у 1910 годзе развялася з першым мужам і выйшла замуж за Дэланэ (яна ўжо была цяжарная ад яго).

Пад уплывам кубістаў Соня Дэланэ пасля 1911 сыходзіць у сваіх працах ад натуралізму і фігуратыўнасці ў бок геаметрыі і абстракцыі, эксперыментуе з рытмам і з раскладаннем колеру. У 1913 годзе Гіём Апалінер, які пазнаёміў мужа і жонку Дэланэ з Блезам Сандрарам, назваў версію кубізма, якую развілі ў сваіх працах Соня і Рабер, арфізмам.

У 1914—1920 гадах сужэнцы жылі ў Іспаніі і Партугаліі, пасябравалі з мясцовымі мастакамі. У Іспаніі Соня Дэланэ пазнаёмілася з Сяргеем Дзягілевым, аднаўляла згарэлыя дэкарацыі Льва Бакста да балета «Клеапатра» у пастаноўцы Міхаіла Фокіна для яго прадстаўлення ў Лонданскім Калізеуме (1918).

У 1920 годзе, па вяртанні ў Парыж, Соня Дэланэ адкрыла моднае атэлье. У 1925 яна ўдзельнічала ў Міжнароднай выставе дэкаратыўнага мастацтва разам з Аляксандрай Экстэр, Натанам Альтманам, Давідам Штэрэнбергам, Надзеяй Ламанавай. Неўзабаве стала найбуйным майстрам ар-дэко, яе знаходкі шырока выкарыстоўваліся ў дызайне, кераміцы, сцэнаграфіі, рэкламе.

У 1930-я гады была блізкая да абстракцыянісцкіх пошукаў Васіля Кандзінскага, Піта Мандрыяна, Барбары Хепуорт, Мішэля Сёфара.

Вядома таксама як ілюстратар кніг, распрацоўшчыца ўзораў для тканін «haute couture» і тэатральных касцюмаў. Працавала таксама над скульптурай, керамікай і ў тэхніцы акварэлі. Па яе эскізах у Германіі была выдадзена калода ігральных карт з малюнкамі стылю кубізм. Разам са сваім мужам удзельнічала ў афармленні Парыжскай Сусветнай выстаўкі 1937 года, для якой стварыла пано велічынёй у 235 кв. м. Таксама ўдваіх з Раберам Дэланэ арганізавала парыжскі салон мастацтваў Рэалітэ Нувель.

Памерла 5 снежня 1979 года ў Парыжы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Соні і Рабера, Шарль Дэланэ (1911—1988), быў буйным музычным аглядальнікам, мэнэджэрам, фанатам і гісторыкам джаза.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У Парыжы на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ, усталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Sonia Delaunay
  3. 3,0 3,1 Sonia Delaunay — 2008.
  4. Archives de Paris
  5. Institut français d'Ukraine — 1994.
  6. https://data.bnf.fr/fr/11899263/sonia_delaunay/
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 RKDartists
  8. The Fine Art Archive
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 6 снежня 2021.
  10. http://www.tate.org.uk/learn/online-resources/glossary/o/orphism Праверана 14 жніўня 2015.
  11. http://www.tate.org.uk/learn/online-resources/glossary/s/simultanism Праверана 14 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]