Соня Рутстром-Эдстром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соня Рутстром-Эдстром
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[2]
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзілася 18 лістапада 1930(1930-11-18)[1][2]
Памерла 15 кастрычніка 2020(2020-10-15)[4][1][…] (89 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Соня Эдстром-Рутстром (швед. Sonja Edström-Ruthström, 18 лістапада 1930, Лулеа — 15 кастрычніка 2020, там жа) — шведская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка, прызёр чэмпіянатаў свету.

На Алімпіядзе-1952 у Осла стала 11-й у гонцы на 10 км.

На Алімпіядзе-1956 у Карціна-д’Ампеца ў абодвух відах жаночай праграмы, у гонцы на 10 км і эстафеце, заваявала па бронзавым медалі.

На Алімпіядзе-1960 у Скво-Вэлі стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце, у якой бегла апошні этап і, прыняўшы эстафету на першым месцы, з перавагай больш за хвіліну над савецкімі лыжніцамі, захавала лідарства, саступіўшы на сваім этапе толькі каля 20 секунд. У асабістай гонцы на 10 км Рутстром-Эдстром заняла 5-е месца.

За сваю кар’еру на чэмпіянатах свету заваявала два медалі, абедзве бронзавыя у эстафетных гонках, на чэмпіянатах 1954 і 1958 гадоў.

Зноскі

  1. а б Sonja Viola Edström 1930-11-18 — 2020-10-15 Idrottare, skidlöpare // (unspecified title) Праверана 12 лютага 2021.
  2. а б в г Rutström, Sonja Viola // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 12 лютага 2022.
  3. Olympedia — 2006.
  4. Sveriges första kvinnliga längdmedaljör på OS har gått bort — 2020. Праверана 16 кастрычніка 2020.