Сосна (возера, Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Со́сна
Каардынаты: 54°58′31″ пн. ш. 29°46′58″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 2,73 км
Шырыня 0,34 км
Плошча 0,54 км²
Аб'ём 0,0021 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,29 км
Найбольшая глыбіня 8,2 м
Салёнасць 0,15—0,16 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Плошча вадазбору 7,21 км²
Со́сна (Беларусь)
Со́сна
Со́сна
Со́сна (Віцебская вобласць)
Со́сна
Со́сна

Со́сна — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка.

Плошча паверхні возера 0,54 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 8,2 км. Сярэдняя глыбіня складае 3,9 м, найбольшая — 8,2 м. Плошча вадазбору 7,21 км².
Катлавіна возера Сосна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны ад 2—5 да 21 м. Берагавая лінія даўжынёй 6,29 км слабазвілістая. У паўднёва-заходняй частцы возера забалочаная пойма шырынёй 150—200 метраў.
Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22% плошчы возера. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночна-усходняга берага. Возера слабапраточнае, эўтрофнае. Зарастае да глыбіні ў 3 м.

У возеры Сосна водзяцца лешч, акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • І. І. Богдзель. Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)