Соф'я Валодчынская
| Соф'я Валодчынская | |
|---|---|
| Соф'я Валодчынская | |
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1996[1] (29 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
| Кар’ера | 2016 — наш час |
| Кірунак | актрыса тэатра і кіно |
| IMDb | ID 12454949 |
Соф'я Валодчынская (нар. 22 лістапада 1996, Масква, Расія) — актрыса тэатра и кіно. Вядома ролямі ў серыялах «Топі», «Камбінацыя», фільме «Таямніцы Карэнінай».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка вядомага беларускага калекцыянера і мецэната Аляксандра Валодчынскага, які пераехаў у Маскву, сярэдняя з трох яго дачок[2].
Скончыла Клас-цэнтр 686 па музыцы і драматургіі.
У 2018 годзе скончыла акцёрскі факультэт Расійскай Акадэміі тэатральнага мастацтва. Вучылася ў Сяргея Галамазава і Паўла Хомскага.
Ролі у Вучэбным тэатры:
- Алена Крыўцова ў п'есе «Мяшчане. Спроба чытання» паводле Максіма Горкага, рэжысёр Сяргей Галамазаў;
- Ганна Паўлаўна Вышнеўская ў п'есе «Даходнае месца» паводле А. М. Астроўскага, рэжысёр Дзяніс Асокін;
- Іпаліта ў камедыі «Сон у летнюю ноч» па Шэкспіру, рэжысёр-пастаноўшчык Рамунэ Хадаркайце.
Працавала ў Маскоўскім губернскім тэатры пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. Выканала ролю Ганны Паўлаўны ў спектаклі «Парушыцель» паводле твора М. Я. Салтыкова-Шчадрына «У бальніцы для вар'ятаў», рэжысёр Павел Арцем'еў. Прэм'ера адбылася 1 і 2 снежня 2018 года. Пасля сыходу Соф'і з гэтага тэатра спектакль быў зняты з рэпертуару[3].
Пазней перайшла у тэатр «Арлекініяда» пад кіраўніцтвам Вадзіма Дзямчога.
Паралельна працуе фотамадэллю, удзельнічала ў рэкламных здымках для Chanel і іншых вядомых брэндаў адзення і ювелірных упрыгожванняў[4].
У лютым 2026 года была запрошана ў якасці мадэлі да ўдзелу ў New York Fashion Week.
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Злачынства | Преступление | Марыя Вішня | |
| ф | Складаныя жаданні простага чалавека | Сложные желания простого человека | Крысціна | |
| —2019 | с | Былыя-2 | Бывшие-2 | Эпізод |
| ф | Быць Віктарам Пелевіным. Кім-кім? | Быть Виктором Пелевиным. Кем-кем? | ||
| —2021 | с | Топі | Топи | Эля Мусаева |
| —2022 | с | The Цёлкі | The Тёлки | Ксюша |
| 2023 | с | Забіць Рыту (другая назва — «Хімічка»[5]) | Убить Риту | Пермякова |
| 2024 | с | Таямніцы Карэнінай | Тайны Карениной | Ганна Карэніна |
| 2024 | с | Камбінацыя (серыял) | Комбинация (сериал) | Нюра Кавалёва |
| ф | Руская жонка | Русская жена | Ясмін | |
| 2024 | с | Сергій супраць паскуддзя. Яга. | Сергий против нечисти. Яга | Іфрыт |
| ф | Маскі | Маски | Віка | |
| ф | Любові больш няма | Любови больше нет | Любоў Іванаўна | |
| ф | Хронікі зніклай экспедыцыі | Хроники пропавшей экспедиции |
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі Соф'і развяліся, калі ёй было 9 гадоў. У 10 гадоў яна пераехала жыць да бацькі.
Расла ў бурным асяроддзі культурнага жыцця Масквы. Бацька быў музычным прадзюсарам, калекцыянерам твораў старажытнага жывапісу.
Яго калекцыя неаднаразова дэманстравалася ў Траццякоўскай галерэі, Пушкінскім і Рускім музеях, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Соф'я разам з сёстрамі таксама бралі ўдзел у адкрыццях выставак бацькоўскай калекцыі[6].
На выхаванне будучай актрысы паўплываў дзядзька, стрыечны брат бацькі — тэатральны рэжысёр Арсень Сагальчык.
Блізкімі сябрамі сям'і былі акцёры і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі — Леанід Канеўскі, Іосіф Кабзон, Клара Новікава.

У 2015 годзе Соф'я разам з бацькам і сёстрамі падарылі мінскай яўрэйскай суполцы «Бэйс Ісраэль» новы Скрутак Торы, напісаны ў гонар бабулі Соф'і — Эты Айзікаўны і іншых продкаў сям'і Валодчынскіх. Соф'я прыязджала ў Мінск і ўдзельнічала разам з сям'ёй у цырымоніі перадачы Скрутка[7].
У 2016 годзе Соф'я разам з бацькам адкрывала выстаўку яго калекцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8].
Летнія здымкі серыяла «Топі» праходзілі ў Беларусі, на радзіме продкаў Соф'і. Прабабуля Соф'і жыла ў мястэчку Смілавічы і вучылася ў адной школе разам з будучым мастаком Хаімам Суціным[9].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://biogr.net/sofia-volodchinskaia/
- ↑ Соф'я Валодчынская: «Гэты цуд, які здарыўся са мной больш за год таму, працягваецца да гэтага часу»
- ↑ Маскоўскі Губернскі тэатр. Спектакль «Парушыцель»
- ↑ Umagazine.ru «Маё пакаленне — гэта людзі, якія змогуць нешта змяніць» — Соф'я Валодчынская дзеліцца думкамі аб аднагодках і любімым адзенні
- ↑ Хімічка (серыял 2023)
- ↑ [?lahttps://pushkinmuseum.art/news/archive/2021/01/24/index.php Пушкінскі музей. «Пайшоў з жыцця Аляксандр Навумавіч Валодчынскі»]
- ↑ Цырымонія ўнясення новага Скрутка Торы прайшла ў іудзейскай рэлігійнай суполцы «Бэйс Ісраэль»
- ↑ SB.by Наталля Сцяпура. «Калекцыя, вартая музея»
- ↑ SB.by Юліяна Леановіч. «Усё пачалося з кахання»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біягр. Соф'я Валодчынская.
- Кінапошук. Соф'я Валодчынская.
- VokrugTV. Соф'я Валодчынская.
- Infakty Соф'я Валодчынская.