Соф’я Васільеўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Соф'я Гаштольд)
Jump to navigation Jump to search
Соф’я Васільеўна
 
Нараджэнне: не раней за 1480
Смерць: 1549
Дынастыя: Род Вярэйскіх
Бацька: Васіль Удалы
Муж: Альбрэхт Гаштольд
Дзеці: Станіслаў Гаштольд

Соф'я Васільеўна, княгіня Вярэйская, у замустве Гаштольд (пасля 1480 — 1549) — дачка Васіля Удалога (? — каля 1501). У 1505 г. пабралася шлюбам з Альбрэхтам Гаштольдам (Гаштоўтам) герба Габданк. У 1507 г. нарадзіла сына — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь ВКЛ Аляксандр пацвердзіў яе правы на бацькавы маёнткі, у тым ліку і на Койданава. У 1563 г. Альбрэхт аддаў ёй у пажыццёвае валоданне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя, у 1539 г. дазволіў пасля сваёй смерці валодаць маёнткамі і пажыццёвымі ўладаннямі да скону. Сын Станіслаў (1507—1542), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Гаштольдаў герба Абданк, 15 мая 1537 г. пабраўся шлюбам з малодшай дачкой гетмана вялікага ВКЛ Юрыя Радзівіла Барбарай Радзівіл (пазней жонка вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста). Пасля смерці Соф'і ўсе яе ўладанні адышлі вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту II Аўгусту як вымарачныя маёнткі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.