Софі Эліс-Бэкстар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Sophie Ellis-Bextor
Sophie Ellis-Bextor.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 красавіка 1979(1979-04-10) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька: Robin Bextor[d]
Маці: Janet Ellis[d]
Муж: Richard Jones[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтар-выканаўца, кампазітар, мадэль
Гады актыўнасці 1997 — цяпер. час
Інструменты голас[d]
Жанры Поп-музыка, данс-поп, ню-дыска, сінці-поп, альтэрнатыўны рок, поп-рок
Супрацоўніцтва DJ Spiller, Manic Street Preachers, дуэт Busface, Кельвін Харыс, Армін ван Бюрэн, Freemasons, Junior Caldera, Mathieu Bouthier, Bob Sinclar
sophieellisbextor.net
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Со́фі Мішэ́ль Э́ліс-Бэ́кстар (англ.: Sophie Michelle Ellis-Bextor, нар. 10 красавіка 1979, Ковентры, Уэст-Мідлендс, Англія) — брытанская спявачка, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў англійскім горадзе Ковентры ў сям'і актрысы і тэлевядучай Дженет Эліс і тэлерэжысёра і прадзюсара Робіна Бэкстара. Бацькі развяліся, калі Сафі было ўсяго чатыры гады. У Сафі ёсць тры сястры і два браты. Сафі вучылася ў школе Святога Стэфана і пазней у школе Годальфіна і Лацімера ў Хамерсміце. Сярод яе самых ранніх публічных выступленняў была дзіцячая Опера W11 ва ўзросце трынаццаці гадоў.

Пачала музычную кар'еру ў 1997 годзе ў якасці вакалісткі гурта «theaudience», які граў у стылі інды-рок, аднак гурт не праіснаваў і года. Сафі спрабавала пачаць кар'еру мадэлі і засела за напісанне кнігі, але неўзабаве гэтыя заняткі ей абрыдлі.

У 2000 годзе венецыянскі (Італія) дыджэй Крысціян Спілер (DJ Spiller) прапанаваў Сафі прыняць удзел у запісу вакалу да яго кампазіцыі «Groovejet», якая ўжо паспела трапіць у многія танцавальныя зборнікі, і якая атрымала дадатковую назву «If This ain't Love» («Калі гэта не каханне...»). Песня трапіла на першыя месцы ў мностве хіт-парадаў. Гэты поспех шмат у чым прадвызначыў пачатак сольнай кар'еры Эліс-Бэкстар.

Выхад пятага альбома спявачкі пад назвай Wanderlust першапачаткова быў запланаваны на восень 2013 года, але пазней было абвешчана аб перанясенні даты на студзень 2014 года.

Восенню 2013 года Сафі прымала ўдзел у тэлевізійным танцавальным шоу Strictly Come Dancing, заняўшы чацвертае месца. Яе партнерам быў прафесійны танцор Брендан Коул[en].

Асабістае жыцце[правіць | правіць зыходнік]

З 25 чэрвеня 2005 года Сафі замужам за бас-гітарыстам брытанскай групы «The Feeling» Рычардам Джонсам, з якім яна сустракалася 2 гады да іх вяселля[1]. У мужа і жонкі есць чатыры сына: Сані Джонс (нар. 23 красавіка 2004), Кіт Валентайн Джонс (нар. 7 лютага 2009), Рэй Холідэй Джонс (нар. 25 красавіка 2012)[2] і Джэсі Джонс (нар. 3 лістапада 2015).

Была блізкай сяброўкай англійскай тэлевядучай Кэран Кітынг, памёрлай ад раку малочнай залозы 13 красавіка 2004 года ў 41-гадовым узросце.

Гурт[правіць | правіць зыходнік]

  • Ударныя: Джэксан-Эліс-Ліч
  • Бас: Джэймс Ахваі
  • Клавішныя: Крысціян Гуліна
  • Гітара: Пабла Тата

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы
  • Read My Lips (2001)
  • Shoot from the Hip (2003)
  • Trip the Light Fantastic (2007)
  • Make a Scene (2011)
  • Wanderlust (2014)

Туры[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002—2003: «Watch My Lips» (Злучанае Каралеўства і Еўропа)
  • 2006: «25 Live» (з Supporting George Michael ў Злучаным Каралеўстве і Ірландыі)
  • 2007: «Beautiful World Live» (з Supporting Take That у Злучаным Каралеўстве і Ірландыі)
  • 2010: «Straight to the Heart» сусветнае турнэ з красавіка па снежань, у падтрымку аднайменнага альбома.

Мадэльная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2008 года паведамлялася, што Эліс-Бэкстар была найманая брэндам касметыкі Rimmel як адна з іх новых твараў. Насуперак раннім паведамленням, Эліс-Бэкстар не будзе замяняць Кейт Мос як галоўны твар касметыкі. Песня Сафі Эліс-Бэкстар «Sophia Loren» гучала ў рэкламе Rimmel для лініі «Sexy Curves».

Зноскі

  1. Sophie Ellis Bextor Married Guitarist Richard Jones
  2. Boy joy for Sophie (англ.) . Independent Online (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 26 красавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.