Соф’я Іванаўна Яблонская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Іванаўна Яблонская
укр.: Софія Яблонська-Уден
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1907(1907-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1971(1971-02-04) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Jean-Marie Oudin[d]
Дзеці Jacques Oudin[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, фатографка, публіцыстка

Соф’я Іванаўна Яблонская (15 мая 1907, Германаў, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — 4 лютага 1971, Францыя) — украінская і французская пісьменніца, журналістка, падарожніца, фатографка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 мая 1907 года ў в. Германаў (цяпер — в. Тарасіўка ў Львоўскай вобласці Украіны) у сям’і святара і лекара Івана Яблонскага і яго жонкі Мадэсты.

Ранняе дзяцінства Соф’і прайшло ў вёсцы з бацькам і няняй Юстынай. Гэты перыяд свайго жыцця яна падрабязна апісала ў кнізе «Кніга пра бацьку» (выйшла пасмяротна ў 1977 годзе).

У пачатку Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе бацька Сафіі вывез сям’ю ў Расію, бо быў перакананым масквафілам. У Таганрогу Соф'я наведвала гімназію. У 1921 годзе сям'я Яблонскіх вярнулася да роднага краю. Сафія вучылася ў настаўніцкай гімназіі, драматычнай студыі, скончыла гандлёвую школу ў Львове. Ёй праракалі паспяховую акцёрскую кар’еру, але яна кінула ўсё і адправілася 1927 годзе Парыж асвойваць тэхніку здымкі дакументальнага кіно. У Парыжы яна пасябравала з украінскім пісьменнікам, падарожнікам і дыпламатам Сцяпанам Лявінскім, які захапляўся ўсходняй культурай. Знаходзячыся ў багемным асяроддзі французскіх мастакоў, яна зацікавілася ідэямі падарожжаў па экзатычных краінах.

З Францыі падарожнічала спачатку ў Марока, а затым праз Порт-Саід, Джыбуці, Цэйлон у французскі Індакітай, наведала Лаос, Камбоджу, правінцыю Юньнань (Кітай), Сіям, Малайскі архіпелаг, Яву і Балі, Таіці, Аўстралію і Новую Зеландыю, Паўночную Амерыку (ЗША і Канаду).

Свае рэпартажы з падарожжаў публікавала ў часопісах «Жіноча доля», «Нова хата», «Ми і світ», «Назустріч», «Діло», «Нові шляхи».

Пятнаццаць гадоў пражыла ў Кітаі, дзе пазнаёмілася з французам Жанам Удэнам і выйшла за яго замуж. У 1950 годзе яны вярнуліся ў Еўропу і пасяліліся ў Парыжы.

Пасля смерці мужа пасялілася на востраў Нуармуцье, каля атлантычнага ўзбярэжжа Францыі. Зноў вярнулася да літаратурнай творчасці — напісала аповесць-успамін «Розмова з бацькам», у якой закранула сваё дзяцінства і ўсё роднае.

Загінула 4 лютага 1971 года ў аўтамабільнай катастрофе ў Францыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарка зборніка эпічных твораў: «Зачараванне ад Марока» (1932), «З краіны рысу і опію» (1936), «Далёкія гарызонты» (у 2 частках, 1936 і 1939), зборніка нарысаў і апавяданняў «Дзве вагі — дзве меры» (1972, пасмяротна), кнігі ўспамінаў «Кніга пра бацьк». З майго дзяцінства" (1977, Эдмантан, пасмяротна).

Ва ўсе выданні змяшчала ўласныя фотаздымкі, якія ўдала ілюстравалі побыт і культуру экзатычных краін і народаў.

Выбраныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Яблонська С. Чар Марока. Львів, 1932
  • Яблонська С. Далекі обрії. Львів, 1939. 169 с.
  • Яблонська С. Дві ваги — дві міри. Оповідання та нариси. Париж, 1972. 105 с.
  • Яблонська С. Книга про батька: З мого дитинства. Едмонтон — Париж: Слово, б. р. 237 с.

Пасмяротныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Софія Яблонська. Книга про батька. Богуславкнига, 2015. 272 с.
  • Софія Яблонська. Чар Марока. З країни рижу та опію. Далекі обрії: Подорожні нариси/ Упоряд., передм. і літ. редакція Василя Ґабора. Львів: ЛА «Піраміда», 2015. 372 с.
  • Софія Яблонська. Фото / Sophia Yablonska. Photos. Бібліотека українського мистецтва, Видавець Олександр Савчук, Київ-Харків, 2017. 128 сторінок, 107 ілюстрацій
  • Софія Яблонська. Далекі обрії. Київ: «Родовід», 2018. 336 с. (Артбук)
  • Софія Яблонська. З країни рижу та опію. Київ: «Родовід», 2018. 240 с. (Артбук)
  • Софія Яблонська. Чар Марока. Київ: «Родовід», 2018. 192 с. (Артбук)
  • Софія Яблонська. Листи з Парижа. Листи з Китаю. Львів: «Піраміда», 2018. 368 с.

Творы на французскай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • L’Année ensorcelée, Les Horizons lointains (1972).
  • Le charme du Maroc (1973).
  • Mon enfance en Ukraine (1981).
  • Au pays du riz et de l’opium (1986).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калитовська М. Софія Яблонська: подорожник і людина // Сучасність. — 1971. — № 5. — С. 51—59. (укр.)
  • Клиновий Ю. Софія Яблонська — її найкращий твір // Сучасність. — 1977. — № 6. — С. 20—27. (укр.)
  • Передерій В. Світ Софії Яблонської // Дзвін. — 1998. — № 8/9.— С. 98—105. (укр.)
  • Погребенник Ф. Софія Яблонська: «Чар Марокко» та інші перлини // Всесвіт. — 1990. — № 3.— С. 151. (укр.)
  • Поліщук Я. Далекі обрії Софії Яблонської // Всесвіт. — 2006. — № 11—12. — С. 187—192. (укр.)
  • Поліщук Я. Навколосвітня мандрівка Софії Яблонської // Український журнал (Прага). — 2007. — № 3. — С. 6—7. (укр.)
  • Штуль К. З життя українців у світі. Замітка // Сучасність. — 1974. — № 7/8. — С. 254. (укр.)
  • Українська діаспора: літературні постаті, твори, біобібліографічні відомості / Упорядк. В. А. Просалової. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2012. — 516 с. (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]