Перайсці да зместу

Соф’я Аляксееўна (царэўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Аляксееўна
рэгент
8 чэрвеня 1682 — 22 верасня 1689

Нараджэнне 27 верасня 1657(1657-09-27)[1][2][…]
Смерць 14 ліпеня 1704(1704-07-14)[4][1][…] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Аляксей Міхайлавіч[5]
Маці Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][5]
Грамадзянства
  •  Маскоўская дзяржава[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Соф’я Аляксееўна (27 верасня 1657(1657-09-27)[1][2][…], Масква[3]14 ліпеня 1704(1704-07-14)[4][1][…], Масква[3]) — вялікая княжна маскоўская (у маскоўскім разуменні — царэўна), дачка вялікага князя маскоўскага (цара) Аляксея Міхайлавіча і Марыі Ільінічны Міласлаўскай. У 1682—1689 гадах рэгентка пры малодшых братах Пятры і Іване.

Пасля смерці бяздзетнага Фёдара Аляксеевіча, яго 16-гадовы брат Іван, слабы фізічна, быў адхілены ад стальца. Патрыярх Іаакім і баяры абвясцілі царом 10-гадовага Пятра. Баяры Міласлаўскія на чале з Соф’яй вырашылі аспрэчыць уладу.

Соф’я прыйшла да ўлады, абапіраючыся на свайго фаварыта Васілія Галіцына і стральцоў, 15 верасня 1682 года стала рэгенткай пры малалетніх братах Іване і Пятры.

Царэўна Соф’я Аляксееўна ў Навадзевічам манастыры. Карціна Іллі Рэпіна

Асабістыя якасці

[правіць | правіць зыходнік]
Царэўна Соф’я Аляксеевна

Соф’я была разумнай, уладнай, славалюбівай, ведала польскую мову, латынь і нават складала вершы. Вальтэр гаварыў аб ёй: «Кіраўніца мела шмат розуму, складала вершы, пісала і гаварыла добра, з выдатным выглядам злучала мноства талентаў; усе яны былі азмрочаны велічэзным яе славалюбствам».

У пачатку ліпеня 1682 года ўмелымі дзеяннямі спыніла ў Маскве бунт раскольнікаў: перанесла «спрэчкі пра веру» ў палац, у Гранавітую палату, ізалявала такім чынам лідараў старавераў ад натоўпу народа.

Заключыла выгадны для Расіі «Вечны мір» з Рэччу Паспалітай, Нерчынскі дагавор з Кітаем. У 1687 і 1689 гадах пад камандаваннем князя Васіля Галіцына здзейснены паходы супраць крымскіх татараў, але няўдалыя. У 1687 годзе створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. 21 ліпеня 1687 года ў Парыж прыбыло першае маскоўскае пасольства.

У верасні 1689 года Соф’я скінута і саслана ў Новадзявочы манастыр. Стральцы падчас паўстання 1698 года, на думку следства, намерваліся ўзвесці яе на царства. Пасля задушэння паўстання Соф’я пастрыжана ў манашкі пад імем Сусаны. Памерла ў 1704 года. Пахавана ў Смаленскам саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве.

  1. а б в г Sofia Alexejewna // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Russland (Sophie) // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. а б в г Софья Алексеевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Sophia Alekseevna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage