Соф’я Мальская
Соф’я Мальская Zofia Malska | |
![]() | |
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах | |
![]() герб «Налэнч» | |
Нараджэнне | 1791 |
---|---|
Смерць | 1859
|
Пахаванне | |
Род | Мальскія |
Бацька | Блажэй |
Муж | Ян Канёва-Крашэўскі |
Дзеці | Ганна Язэп Ядвіга Люцыян Каэтан |
Со́ф’я Ма́льская герба «Налэнч» (польск.: Zofia Malska; 1791, Целясніца, Расійская імперыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расійская імперыя) — шляхцянка, маці Каэтана, Люцыяна і Язэпа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Каля 1810 года выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Не лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бяспечным месцам, пазней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Праз некалькі тыдняў пасля нараджэння сына Юзафа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].
Аднак звесткі пра паражэнне Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад яго вяртаннем Мальскія з немаўляткам з’ехалі да родных у Кракаў. Толькі пасля заняцця Кракава расійскімі войскамі ў сярэдзіне мая Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павета на Літве[2].
Мелі трох сыноў і дзвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каэтана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі з Віленскага ўніверсітэта[5].
Памерла ў 1859 годзе. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каэтанам і Люцыянам.
Зноскі
- ↑ Zofia Malska h. Nałęcz (польск.) . Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012.
- ↑ 2,0 2,1 Warzenica Ewa. Józef Ignacy Kraszewski (польск.) . Chomik. Праверана 19 сакавіка 2012.
- ↑ Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (англ.) . Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich. Праверана 23 лютага.
- ↑ Danek Wincenty Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (польск.) . Chomikuj.pl. Праверана 23 лютага 2012.
- ↑ admin. Многогранная личность Ю. И. Крашевского (руск.) . Свіслацкая газета (29 ліпеня 2011). Праверана 19 сакавіка 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія нашчадкаў Вялікага сойма(польск.)