Соф’я Фёдараўна Калчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Соф’я Фёдараўна Калчак
Партрэт
Дата нараджэння: 1876
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1956
Месца смерці:
Муж: Аляксандр Васільевіч Калчак

Соф’я Фёдараўна Калчак (руск.: Софья Фёдоровна Колчак; 1876, Камянец-Падольскі — 1956, Францыя) — жонка адмірала Аляксандра Калчака. У яе гонар у Паўночным Ледавітым акіяне названы востраў Соф’і (Карскае мора, архіпелаг Нордэншэльда)[1] і мыс Соф’і (Усходне-Сібірскае мора, востраў Бенета)[2]. Дзявочае прозвішча — Амі́рава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Соф’я Амірава нарадзілася ў 1876 годзе ў губернскім горадзе Камянец-Падольскі. Яе бацька — сапраўдны стацкі саветнік Фёдар Васільевіч Аміраў — быў начальнікам Падольскай казённай палаты[3]. Памёр у 1889 годзе[4], чакаючы прызначэння на пасаду губернатара Падольскай губерні, якой фактычна кіраваў у апошнія гады свайго жыцця[5].

Маці — Дар’я Фёдараўна Каменская — была дачкой генерал-маёра Фёдара Каменскага, дырэктара Ляснога інстытута і сястрой вядомага расійскага скульптара Фёдара Фёдаравіча Каменскага.

Соф’я была адзінаццатым дзіцем у сям’і (з 12).

Зноскі

  1. Жіночі імена в російській топоніміці(руск.) 
  2. Жива географія(руск.) 
  3. Список чинам, состоящим на службе в Подольской губернии. Составлен на 1 июня 1872 года. — Каменец-Подольск, 1872. — С. 33.
  4. Оміров Ф. В.
  5. Колчак Р. А. Адмирал Колчак. Его род и семья (из семейной хроники) // Военно-исторический вестник. — Париж, 1960. — № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]