Соўка гама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Соўка гама
Autographa.gamma.6902.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Autographa gamma (Linnaeus, 1758)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   937932
NCBI   254363
EOL   546314

Соўка гама (Autographa gamma) — матылёк з сямейства совак (Noctuidae). Лацінская назва паходзіць ад малюнка на пярэдніх крылах, якія нагадваюць літару гама грэчаскага алфавіту.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Матылёк сярэдняга памеру, размах крылаў 40 — 48 мм. Афарбоўка пярэдніх крылаў ад шэрай да цёмна-бурай або чырванавата-бурай, заднія крылы шэра-жоўтыя з шырокай бураватай аблямоўкай па краі. У цэнтры кожнага пярэдняга крыла маецца серабрыстая пляма, якая нагадвае літару грэчаскага алфавіту гама. Афарбоўка матылькоў шмат у чым залежыць ад кліматычных умоў мясцовасці, дзе развіваўся вусень.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана практычна па ўсей Еўропе, у большай частцы Азіі і ў Паўночнай Афрыцы. Як правіла, дарослыя матылі залятаюць на поўнач ад свайго асноўнага арэалу. Вясной асобныя матылі дасягаюць Ісландыі, Грэнландыі і Фінляндыі, у некаторыя гады бываюць масавыя міграцыі. Наступная хваля міграцыі адбываецца ў сярэдзіне лета. Часам адзначаецца і зваротная восеньская міграцыя матылькоў ў больш паўднёвыя раёны.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Вусень

Матыль дае ад 1 да 3 пакаленняў у год, у залежнасці ад рэгіёна. У асобныя гады пры спрыяльных умовах можа быць 4 пакаленні. Яйкі бялёсыя, авальныя, з рабрыстай паверхняй; адкладаюцца, як правіла, на ніжнюю паверхню лісця па 1-2, радзей па 3-6. Вусені выводзяцца праз 3-7 дзён, у халодным клімаце развіццё можа зацягнуцца.

Зноскі