Спакуса Святога Антонія
Выгляд
| | ||
| Іеранім Босх[1] | ||
| Спакуса Святога Антонія. 1501 | ||
| Матэрыял | алейныя фарбы | |
|---|---|---|
| Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва | ||
| (інв. 1498 pint) | ||
«Спакуса Святога Антонія» — трыпціх Іераніма Босха, адзін з яго найважнейшых твораў.
Сюжэт трыпціха — звышнатуральныя спакусы, якім падвергнуўся Святы Антоній у час знаходжання ў егіпецкай пустыні — шырока распаўсюджаны ў заходнееўрапейскім сярэдневяковым мастацтве і літаратуры.
У 1523 годзе трыпціх быў набыты партугальскім гуманістам Дамьяа дэ Гоіш, і ў сучасны час знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага музея старадаўняга мастацтва (Museu Nacional de Arte Antiga) у Лісабоне. Існуе каля 20 копій трыпціха — поўных і (часцей) фрагментарных, з якіх, мабыць, самая дакладная і поўная (датаваная 1520—1530 гадамі) знаходзіцца ў брусельскім Музеі старадаўняга мастацтва.[2]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спакуса Святога Антонія (Лісабон)