Спарафіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
LycopodiumClavatum.jpg
Вертыкальныя парасткі са спарафіламі дзеразы булавападобнай (Lycopodium clavatum)

Спарафі́л, або спаралі́сцік — бакавы орган парасткаў спарафіту сасудзістых раслін, відазменены ліст, на якім размяшчаецца адзін або некалькі спарангіяў.

У разнаспоравых раслін, у залежнасці ад таго, якога тыпу спарангіі размяшчаюцца на спарафіле, адрозніваюць макраспарафілы, або мегаспарафілы (жаночыя спарафілы) і мікраспарафілы (мужчынскія спарафілы).

Спарафілы кветкавых раслін[правіць | правіць зыходнік]

Спарафілы ў перайначаным відзе захоўваюцца і ў кветкавых раслін.

Мегаспарафілу (макраспарафілу) голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін пладалісцік[1] (іншыя назвы — пладнік, карпела, лац.: carpellum)[2].

Мікраспарафілу голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін тычынкавая ніць — стэрыльная частка тычынкі[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Плодолистик (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі(Праверана 21 чэрвеня 2011)
  2. 2,0 2,1 Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 146, 206. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 98. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]