Спартак Пятровіч Мірановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Спартак Мірановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Спартак Пятровіч Мірановіч
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1938(1938-06-20) (85 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Пазіцыя разыгрывальнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі СКА Мінск
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Буравеснік Мінск
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Палітэхнік Мінск
Трэнерская кар’ера
1976—2016 Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларусь СКА Мінск
1992 Алімпійскі сцяг Аб’яднаная каманда
1992—1998 Беларусь Беларусь
2001—2008 Беларусь Беларусь
2016— Беларусь СКА Мінск трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч[1] (нар. 20 чэрвеня 1938, Магнітагорск, РСФСР) — беларускі гандбаліст, трэнер па гандболе. Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР (1977) і заслужаны трэнер БССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Гандбольную кар’еру пачаў у 1960-я, гуляў за каманды «Буравеснік» і «Палітэхнік» з Мінска на пазіцыі разыгрывальніка. З 1976 па 2016 галоўны трэнер каманды СКА (Мінск). Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР, а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992) заваёўвалі алімпійскае золата, былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі. У 1991—1997 гадах Спартак Мірановіч быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]