Спартак (кандытарская фабрыка)
Выгляд
| Спартак | |
|---|---|
| | |
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 4 чэрвеня 1924 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Гомель, вул. Савецкая, д. 63 |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Алеся Самсонава, Алег Кот |
| Галіна | Харчовая прамысловасць |
| Прадукцыя | Вафлі, карамель, печыва, торты, цукеркі, шакалад |
| Абарот | ▲236 414 млн. рублёў (2010; 78 970 тыс. $) |
| Аперацыйны прыбытак | ▼28 642 руб. (2010; 9 567 тыс. $) |
| Чысты прыбытак | ▲21 956 млн руб (2010; 7 334 тыс $) |
| Дэвіз | Слодычы для радасці |
| Матчына кампанія | «Белдзяржхарчпрам» (Мінск) |
| Сайт | www.spartak.by |
«Спартак» — кандытарская фабрыка ў Гомелі, заснаваная ў 1924 годзе пад назвай «Прасвет». З 8 лістапада 1931 г. мае сучасную назву. У 1994 г. прадпрыемства акцыянавалі. У 1998 г. стала сумесным. 39,9 % паёў праз амерыканскае прадпрыемства «Дабл Стар Інтэрнэшнл» (Нью-Ёрк) валодае Марат Новікаў (нар. Мінск). СП мае крамы ў кожным абласным цэнтры Беларусі і прадстаўніцтвы ў ЗША (Нью-Ёрк) і Расіі (Масква). У 2006 г. з'яўлялася найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі[1].
Зноскі
- ↑ Таццяна Шур. Прадукцыя ААТ «Спартак» на выстаўцы «World Food Moscow 2007» заваявала тры залатыя медалі. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (17 красавіка 2012).