Спартыўная акрабатыка
Спарты́ўная акраба́тыка — від спорту, які ўключае розныя фізічныя практыкаванні, звязаныя з захаваннем раўнавагі (балансаванне) і вярчэннем цела з апорай і без апоры. У спаборніцтвы ўваходзяць акрабатычныя скачкі, практыкаванні ў парах і групах[1].
Дысцыпліны і спаборніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюць дзве асноўныя групы практыкаванняў[1]:
- скачковая акрабатыка (скачкі);
- сілавая акрабатыка (стойкі, піраміды і іншыя практыкаванні, звязаныя з балансаваннем).
Спаборніцтвы праводзяцца паміж мужчынамі і жанчынамі паасобку, у парах (у тым ліку мяшаных) і групах. Часам выкарыстоўваюцца спецыяльныя прылады, такія як трамплін або батут. Чэмпіянаты свету па акрабатыцы праводзяцца з 1964 года[1].
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Гурткі акрабатыкі існавалі ў Беларусі з сярэдзіны 1930-х гадоў, а як від спорту акрабатыка развіваецца з 1946 года. Сярод беларускіх акрабатаў чэмпіёнамі свету і Еўропы станавіліся Ю. Зікуноў (1974) і В. Біндлер. Званне чэмпіёнаў СССР атрымлівалі А. Колесава (1952), В. Бірукоў (1957), А. Туманаў і М. Туманаў (1963), Л. Зданюк (1966—1967), а таксама А. Базылеў (1974)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 199.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акрабатыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 199. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спартыўная акрабатыка