Спартыўны комплекс Юбілейны (Санкт-Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спартыўны комплекс Юбілейны
Main arena in1.JPG
Месцазнаходжанне
Архітэктар Grigoriy Pavlovitsj Morozov[d]
Уладальнік Урад Санкт-Пецярбурга[d] і HC Dinamo Saint Petersburg[d]
Хатняя каманда SKA-Neva[d], HC Dinamo Saint Petersburg[d], Зеніт (баскетбольны клуб, Санкт-Пецярбург) і Q28489153?
Умяшчальнасць 7 012
Сайт yubi.ru
Commons-logo.svg Спартыўны комплекс Юбілейны на Вікісховішчы

«Юбілейны» — спартыўны комплекс у Санкт-Пецярбургу, на Петраградскай старане (праспект Дабралюбава, 18) побач са стадыёнам «Пятроўскі» і станцыяй метро «Спартыўная».

Пабудаваны ў 1967 годзе (першапачаткова — Палац спорту ленінградскіх прафсаюзаў «Юбілейны»), сваю назву атрымаў у гонар 50-годдзя Савецкай улады. Хатняя арэна ХК «Дынама Санкт-Пецярбург», БК «Зеніт» (галоўная арэна), МХК «Дынама Санкт-Пецярбург», «Горны» (малая арэна).

Цэнтральны будынак комплексу — круглы ў плане, дыяметрам 94 м і вышынёй 22 м. Маюцца таксама Вялікі і Малы дапаможныя карпусы (Малая арэна і Трэніровачны каток) і Дзіцячы каток (усяго 4 лядовыя пляцоўкі). Комплекс пабудаваны па праекце інжынера А. П. Марозава, архітэктараў Р. П. Марозава, І. П. Суслікава, А. Л. Леўханяна, Ф. Н. Якаўлева. За гэты праект калектыў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР за 1971 год.

На галоўнай і малой арэнах праходзяць як спартыўныя спаборніцтвы, так і тэатралізаваныя імпрэзы, канцэрты і выставы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1