Спаса-Праабражэнская царква (Брашэвічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква

52°12′52″ пн. ш. 25°01′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Брашэвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль Рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1911 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000187шыфр 113Г000187
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Брашэвічы (Драгічынскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1911 г. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з трох аб'ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам над асноўным аб'ёмам.

У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, нішы-крыжы. Зала асветлена двума ярусамі арачных аконных праёмаў. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава (перанесены з папярэдняга храма).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]