Спаса-Праабражэнская царква (Гарадзея)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
53°20′17,63″ пн. ш. 26°31′12,32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Гарадзея
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая
Дата заснавання 1808 (ці 1869)
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спаса-Праабражэнская царква ў пачатку XX ст.

Размешчана ў 1 км на поўначы ад пасёлка, каля шашы НясвіжМір. Пабудавана ў 1808 (ці 1869) г.[1], абкладзена чырвонай цэглай у канцы XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад высокім двухсхільным дахам з вальмамі над 2-граннай апсідай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор, завершаны васьміграннай шатровай званіцай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Побач з царквой пастаўлена мураваная чатырохгранная шатровая званіца, адкрытая арачнымі прасветамі і завершаная макаўкай.

Зноскі

  1. Описание церквей и приходов Минской епархии. Новогрудский уезд. Мн., 1879. С. 32; РДГА, ф. 799, воп. 3, спр. 805, арк. 22.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]