Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
53°58′01,46″ пн. ш. 27°03′31,25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ракаў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Дата пабудовы 1793 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000099шыфр 612Г000099
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Ракаў (Валожынскі раён). Размешчана на цэнтральнай плошчы. Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы як касцёл кляштара дамініканцаў у 1793 г. на месцы старажытнай царквы (упамінаецца пад 1465 г.) на сродкі парафіян і ахвяраванні князя Сангушкі і членаў ракаўскага брацтва Святой Ганны (50 тыс. руб.).

У 1866 г. перабудаваны ў праваслаўную царкву. У другой палове XIX ст. перад царквой, па яе падоўжнай восі, пабудаваная двух'ярусная пірамідальная брама.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднанефны прамавугольны ў плане храм з паўкруглай апсідай, да якой з паўночнага боку прымыкае рызніца, з паўднёвага — Мікольская капліца з трохграннай алтарнай часткай. Галоўны заходні фасад плоскасны, крапаваны пілястрамі, расчлянёны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, завершаны шырокім трохвугольным франтонам; быў фланкіраваны вежамі (захаваліся ніжнія ярусы). Сцены расчлянёныя лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках.

Пры перабудове ў праваслаўную царкву быў надбудаваны купал з цыбулепадобнай галоўкай на драўляным васьмігранным барабане. Храм перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам хоры, якія апіраюцца на трохпралётную аркаду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]