Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°55′00″ пн. ш. 30°54′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чачэрск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Гомельская
Благачынне Чачэрскае
Тып будынка ратонда
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў
Дата пабудовы 1783 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 311Г000808шыфр 311Г000808
Стан Дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў г. Чачэрску па вул. Працоўнай, 6-а, помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Збудавана з цэглы ў 1783 годзе графам З. Р. Чарнышовым у ансамблі з іншымі храмамі (не зберагліся). У адкрыцці храма брала ўдзел расійская імператрыца Кацярына II[1]. У пачатку 2000-х гг. царква адрэстаўрыравана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двух'ярусны храм-ратонда, завершаны паўсферычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб'ёма з захаду прылягае вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб'ём падзелены на ярусы развітым дарычным антаблементам. Сцены ніжняга яруса расчлянёны пілястрамі, паўкруглымі і плоскімі нішамі, верхняга яруса – філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Уваскрасенне - Сашэсце ў Пекла, 1678. НММБ

У інтэр'еры алтарная частка аддзелена шасцістворкавым іканастасам. Над уваходам размешчаны драўляныя хоры. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі са стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, роспісам.

Абразы італьянскага мастака 1-й палавіны 19 ст.: «Абразанне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Благавешчанне», «Узнясенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Іосіфа», «Нараджэнне Марыі», «Пакроў», «Уваскрасенне» (усе ў святочным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца унікальная ікона «Сашэсце ў пекла», датаваная 1678 годам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]