Спаса-Праабражэнская царква (Новая Папіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°07′38″ пн. ш. 25°07′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Новая Папіна
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1810 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000209шыфр 113Г000209
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Новая Папіна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Храм пабудаваны ў 1810 г. з дрэва на месцы царквы 1723 г.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, накрытым вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. З усходу далучана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай, з захаду — прамавугольны прытвор, над якім у другой палавіне XX стагоддзя ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, апяразаны цокальным поясам з вертыкальнай шалёўкай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Зала перакрыта плоскай столлю па бэльках, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады.

Зноскі

  1. Архіў Мінскай епархіі. ПАП (справа царквы в. Папіна); НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]