Спаса-Праабражэнская царква (Лепель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
54°52′37″ пн. ш. 28°41′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лепель
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у горадзе Лепелі Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чайкова, 75а[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спаса-Праабражэнскі сабор[правіць | правіць зыходнік]

У 1841—1844 гадах у цэнтры горада быў узведзены Спаса-Праабражэнскі сабор. Будынак быў збудаваны з цэглы па праекце П. А. Порты, які быў распрацаваны ў 1835 годзе.

У 1896 годзе віцебскі архітэктар У. Ф. Коршыкаў склаў новы праект сабора. Сабор меў тры прастолы. Пад бляшаным дахам, афарбаваным у зялёны колер, узвышаўся вялікі сферычны купал, над галоўным фасадам — 3-ярусная званіца са шпілем з пазалочаным крыжам. Царква мела тры ўваходы. У інтэр’еры было тры іканастасы. У 1950 годзе сабор быў разбураны.

Новы храм[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе з блаславення кіраўніка Віцебскай епархіі Архіепіскапа Дзімітрыя прынята рашэнне адрадзіць дзейнасць парафіі.

У кастрычніку 2003 года прыход набыў будынак, які належаў Лепельскаму электрамеханічнаму заводу. У пачатку 2004 года пачаліся першыя набажэнствы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Храм Преображения Господня // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 88-89.