Спаса-Праабражэнская царква (Моталь)
Праваслаўны храм | |
Спаса–Праабражэнская царква | |
---|---|
52°19′02,39″ пн. ш. 25°36′35,22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Моталь |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Іванаўскае |
Архітэктурны стыль | неарускі |
Архітэктар | Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі |
Дата заснавання | 1888 |
Будаўніцтва | 1877—1888 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000277 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Моталі, пабудаваны ў 1877[1] ці ў 1888 годзе[2]. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1888 г. з цэглы. Праект храма складзены ў 1867 г. архітэктарам М. Барташэўскім[3]. Будаўніцтва вялося пад наглядам архітэктара К. Увядзенскага[4]. Папярэдні храм з дваром святара, размешчаныя на старажытным гарадзішчы, адзначаюцца ў інвентары 1555 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле кананічнай 4-часткавай схеме: размешчаныя па падоўжнай восі званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезная, кубічны храм, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і 5-купалле 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з казыркамі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Пры ўваходзе хоры на аркадзе. Апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам канца 19 ст. Абразы 18 — 19 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Святое сямейства», «Праабражэнне», «Ражджаство Прасвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Святы Феадосій», «Маці Божая Замілаванне» (у чаканным абкладзе, 1808).
Зноскі
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце Radzima.org
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 112; ф. 97, воп. 2, спр. 62.
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 54-55 (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Моталь) на сайце «Архіварта»