Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°19′33″ пн. ш. 23°36′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Трасцяніца
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Камянецкае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі
Дата пабудовы 1877 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000377шыфр 113Г000377
Матэрыял драўніна
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасцяніцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва паводле праекта архітэктара Мсціслава Барташэўскага[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю і народнага дойлідства. Вырашана падоўжным прамавугольным зрубам з пяціграннай апсідай з бакавымі невялікімі рызніцамі і прамавугольным прытворам. Над ім узвышаецца васьмярык шатровай званіцы, завершанай макаўкай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. На фоне фігурна ашаляваных сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых дашчаных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны вертыкальнымі разнымі дошкамі-накладкамі.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф.8, воп. 1, спр. 1557, арк. 107.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]