Спаса-Праабражэнская царква (Шпакоўшчына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Спаса–Праабражэнская царква
Церковь - panoramio (14).jpg
55°28′14,54″ пн. ш. 28°20′04,73″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Шпакоўшчына
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы другая палова XIX ст.

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Шпакоўшчына Полацкага раёна, пабудаваная ў другой палове XIX ст. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў другой палове XIX ст. У 1956 годзе яна была закрыта мясцовымі ўладамі, у будынку месціўся склад зерня. Праз вокны былі працягнуты транспарцёрныя стужкі.

Адраджэнне храма пачалося ў 1985 годзе з прыходам айца Міхаіла (Міхаіл Васільевіч Карандзей).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана паводле канона чатырохчасткавага праваслаўнага храма: званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцай. Дзве вертыкальныя дамінанты з цыбулепадобнымі купаламі на гранёных барабанах — шатровая двух’ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) над прытворам і кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад пакатым чатырохсхільным дахам. Дынаміка кампазіцыі нарастае ад нізкіх рызніцы і прыдзелаў да цэнтральнага аб’ёму і завяршаецца высотнай дамінантай шатровай званіцы. Уваход вырашаны манументальным двухслуповым арачным ганкам-рундуком. Мае насычаную дэкаратыўную апрацоўку — вуглавыя лапаткі з шырынкамі і ўразныя калонкі, круглыя разеткі, прафіляваныя карнізы з філёнгавымі і какошнікавымі фрызамі, рустоўку, падваконныя філёнгі. Адзінарныя і патройныя арачныя аконныя праёмы апрацаваны прафіляванымі паўкруглымі і кілепадобнымі ліштвамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры памяшканні аб’яднаны шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам, створаным, як і алтарныя карціны і люстра, родным братам айца Міхаіла — айцом Антоніем (Антонам Васільевічам Карандзеем). На паўднёвай сцяне, справа ад алтара, абраз вялікамучаніка Панцеляймона (прыблізна датаваны кан. ХІХ — пач. ХХ стст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельянцава Т. А. Інфармацыйны агляд па выніках наведвання культавых устаноў Полацкага раёна.
  • Храм Преображения Господня в д. Порплище [Полоцкого р-на] // Полоцкие епархиальные ведомости. — 2009. — № 1 (апр.). — С. 4.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]