Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр

З пляцоўкі Вікіпедыя

Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр - манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў г. Кураўское Максоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Манастыр
Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр
Спасо-Преображенский Гуслицкий монастырь.JPG
55°35′00″ пн. ш. 38°52′51″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская епархія (абласная)[ru]
Заснавальнік Мітрапаліт Філарэт (Драздоў)[ru] і ігумен Парфеній (Агееў)[ru]
Дата заснавання 1859
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5000000033№ 5000000033
Сайт guslickiy.ru

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манастыр быў заснаваны ў студзені 1859 года мітрапалітам Маскоўскім і Каломенскім Філарэтам (Драздовым)[ru] пасля прапановы імператара Аляксандра II заснаваць манастыр у Гусліцкай воласці для таго, каб распаўсюджуваць сярод раскольнікаў-старавераў, каторыя з'яўляюцца большасцю ў гэтай тэрыторыі, Праваслаўную веру. Мітрапаліт Філарэт прызначыў схіігумена Парфенія (Агеева)[ru] кіраўніком будавніцтва манастыра. Схіігумен абраў месца для будаўніцтва ў пагосце Спас-на-Мошэве на рацэ Нерскай, дзе знаходзілась Спаса-Праабражэнская царква 14 стагоддзя, заснаваў каторую мітрапаліт Фотый[ru], калі цудным чынам ратаваўся ў рацэ Нерскай і яму явілась ікона Ісуса Хрыста. У 1860 годдзе была асвячаная хутка пабудованая новая Праабражэнская царква. У 1879-1884 гадах быў пабудаваны новы Праабражэнскі сабор. У манастыры знаходзіліся старэйшая царкоўна-прыхадская школа Маскоўскай губерні і шмат культурных каштоўнасцяў. У час Вялікага тэрора[ru] некаторыя люді, звязаныя з Гусліцкім манастыром, былі расстраляныя, Іоасаф (Крымзін), Пётр (Мамантаў), Серафім (Булашоў) і іншыя былі прылічаныя да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой. У 1998-2008 гадах быў адноўлены Спаса-Праабражэнскі сабор. У 2013 годзе мітрапалітам Круціцкім і Каломенскім Ювеналіем[ru] у трапезнай манастыра была асвячана Царква ў гонар Царскіх Пакутнікаў.[1][2]

Намеснікі[правіць | правіць зыходнік]

Парфеній (Агееў)[ru] (1859 - жнівень 1872)

...

Іеранім (да 1895)

...

Міна (Шустоў)[ru] (да 9 лютага 1907)

Георгій (Хлебнікаў) (9 ліпеня 1998 - 8 жніўня 2009)

Стэфан (Макараў) (8 жніўня 2009 - 28 кастрчніка 2015)

Серафім (Галаванаў) (з 28 кастрычніка 2015)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://fb.ru/article/389303/guslitskiy-spaso-preobrajenskiy-mujskoy-monastyir-istoriya-sovremennoe-sostoyanie-monastyirskie-hramyi
  2. https://ru.wikipedia.org/wiki/Гуслицкий_Спасо-Преображенский_монастырь