Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Спаса-Ушэсцеўская царква
Holy Ascension Church in Kapyl.jpg
Краіна Беларусь
Горад

Капыль

53°15′03,37″ пн. ш. 27°09′00,91″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
Канфесія Праваслаўе
Будаўніцтва ???—1866 
Спаса-Ушэсцеўская царква ў Капылі

Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у г. Капылі Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублёў). У савецкі час выкарыстоўвалася пад музей.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб'ёмам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца трохгранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны васьмігранны аб'ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры ў цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсіда.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]