Спаса-Ушэсцеўская царква (Чавусы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Спаса-Ушэсцеўская царква
53°48′14,30″ пн. ш. 30°58′21,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Чавусы
Будаўніцтва 19922012 гады

Спаса-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Горкага, 51.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будоўля пачата ў 1992 годзе, пад храм была перабудавана аднапавярховы дом. Скончана ў 2012 годзе[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад паўвальмавым дахам, завершаным над фасадам 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай з макаўкай, над алтарнай часткай — цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным макаўкай[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]