Спас-Слабада (Полацк)
Спас-Слабада | |
---|---|
Сяльцо, Спаская слабада, Спаскі гарадок | |
55°30′24″ пн. ш. 28°46′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211404 |
Спас-Слабада — мясцовасць у паўночнай частцы Полацка.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Першая інфармацыя аб гэтай мясцовасці ўтрымліваецца ўжо ў "Жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай" (ХІІ стагоддзе). Епіскап полацкі Міна па просьбе Еўфрасінні для будаўніцтва Спаскай царквы вылучыў ей мясцовасць пад назвай "Сяльцо" за межамі горада, каля епіскапскай пахавальні. З часам мясцовасць пачалі называць Спаскай слабадой або Спаскім мясэчкам (гарадком).
З усходу натуральнай мяжой мясцовасці з'яўляецца рака Палата, якая аддзяляе Спас-Слабаду ад мясцовасці Грамы; з поўдня і паўднёвага захаду — чыгунка Полацк-Даўгаўпілс і чыгуначныя тупікі; з поўначы Спас-Слабада мяжуе з яшчэ адной полацкай мясцовасцю — Лазоўкай.
Асноўнымі транспартнымі магістралямі мясцовасці з'яўляюцца вуліца Еўфрасінні Полацкай і вуліца Касманаўтаў, другараднымі — вуліцы Фрунзэ, Камарова і Шмідта. У цэнтральную частку горада можна трапіць толькі праз чыгуначны пераезд на вуліцы Ефрасінні Полацкай.
Забудова мясцовасці змяшаная: у паўднёвай частцы пераважае малапавярховая, пераважна драўляная забудова сядзібнага тыпу; у паўночнай частцы мясцовасці маецца шматкватэрная панэльная і цагляная забудова ў 5-9 паверхаў, большасць з якой адносіцца да 1970-1980-х гадоў.
Аб'екты спадчыны
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (ХІІ стагоддзе)
- Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў (ХІІ стагоддзе)
- Крыжаўзвіжанскі сабор (ХІХ стагоддзе)
- Свята-Ефрасіннеўская царква (ХІХ стагоддзе)
Сацыяльныя аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
- Паліклініка № 1
- Школа № 2
- Дзіцячы сад № 22
- Ксаверыяўскія могілкі