Спектральныя серыі вадароду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спектральныя лініі атама вадароду

Спектральныя серыі вадароду — набор спектральных серый, якія складаюць спектр атама вадароду. Паколькі вадарод — самы просты атам, яго спектральныя серыі найбольш добра вывучаныя. Яны добра падпарадкоўваюцца формуле Рыдберга:

дзе R = 109 677 см−1 — пастаянная Рыдберга для вадароду, n'  — асноўны ўзровень серыі.

Спектральныя лініі, якія ўзнікаюць пры пераходах на асноўны энергетычны ўзровень[1], называюцца рэзананснымі, усе астатнія — субардынатнымі.

Фізіка спектральных серый[правіць | правіць зыходнік]

Атам вадароду складаецца з электрона, які верціцца вакол ядра. Электрамагнітная сіла паміж электронам і пратонам ядра выклікае наяўнасць набору квантавых станаў электрона, кожны з якіх мае сваю энергію. Гэтыя станы ўмоўна абазначаюцца на Бораўскай мадэлі як асобныя арбіты электрона. Кожнаму такому стану (умоўнай арбіце) адпавядае цэлы лік n.

Спектральнае выпраменьванне адбываецца, калі электрон пераходзіць з больш высокага энергетычнага стану ў больш нізкі. Стан з больш нізкай энергіяй пазначаецца як n' , а з больш высокай n. Энергія выпрамененага фатона адпавядае розніцы двух станаў. Паколькі энергія кожнага стану заўсёды аднолькавая, розніца паміж імі таксама заўсёды аднолькавая і пры пераходзе заўсёды будзе выпраменьваць фатон з пастаяннай энергіяй.

Зноскі

  1. Даведнік хіміка https://chem21.info/info/3562/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]