Спектраскоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аптычны спектраскоп

Спектраско́п[1] (ад спектр і стар.-грэч.: σκοπέω — гляджу) — аптычны прыбор для візуальнага назірання спектра выпраменьвання.[2] Выкарыстоўваецца для хуткага якаснага спектральнага аналізу рэчываў у хіміі, металургіі (напрыклад, стыласкоп) і г.д. Раскладанне выпраменьвання ў спектр ажыццяўляецца, напрыклад, аптычнай прызмай. З дапамогай флюарэсцэнтнага акуляра візуальна назіраюць ультрафіялетавы спектр, з дапамогай электронна-аптычнага пераўтваральніка — блізкую інфрачырвоную вобласць спектру.

Часта пад тэрмінам спектрометр разумеюць спецыялізаваную прыладу, напрыклад, прызначаную для вызначэння інтэнсіўнасці зададзенай колькасці спектральных ліній, часта аўтаматызаваную, а пад тэрмінам спектраскоп — настольны прыбор, які дазваляе ўручную праглядаць розныя ўчасткі спектра.

Існуюць розныя разнавіднасці спектрометраў, такія як партатыўны спектрометр, рэнтгенафлуарэсцэнтны спектрометр, аптычны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]