Спенсер (заліў)
Jump to navigation
Jump to search
Спенсер (англ.: Spencer Gulf) — заліў у паўднёвай частцы Аўстраліі, абмывае бераг штата Паўднёвая Аўстралія, аб’яднаны з водамі Вялікага Аўстралійскага заліва. Даўжыня заліва Спенсер складае 322 км, а шырыня пры ўваходзе ў заліў — 129 км. У заходняй частцы заліў абмывае паўвостраў Эйр, а ва ўсходняй — паўвостраў Ёрк, які аддзяляе яго ад невялікага заліва Св. Вінсента. На беразе заліва размешчаны гарады Уаяла, Порт-Піры і Порт-Агаста. Заліў атрымаў сваю назву ў 1802 годзе, названы падарожнікам Мэцью Фліндэрсам у гонар Джорджа Джона Спенсера.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|