Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (КНР)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны, або САР ( кіт. спр. 特别行政区 , піньінь: tèbié xíngzhèngqū) — асобыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія карыстаюцца высокай ступенню аўтаноміі. Фактычна гэтыя тэрыторыі самастойныя ў рашэнні ўсіх пытанняў за выключэннем тых, что тычацца абароны або знешняй палітыкі. Гэты статус замацаваны ў Асноўных законах, прынятых Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў пасля ўсталявання суверэнітэту КНР над Макаа і Ганконгам.

Ідэя спецыяльных адміністрацыйных раёнаў была прапанавана ў 1980-х Дэн Сяапінам у рамках прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы». Гэта быў кампрамісны варыянт вяртання ў склад Кітая арандаваных заходнімі краінамі на працяглыя тэрміны тэрыторый з устоянай рыначнай эканомікай і дэмакратычнай палітычнай сістэмай. У наш час у краіне налічваецца дзве адзінкі са статусам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна.

Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны
Беларускае напісанне Англійскае напісанне Кітайскае напісанне
Ганконг (Сянган) Hong Kong Шаблон:Lang-zh2
Макаа (Аамэнь, Аамынь) Macau Шаблон:Lang-zh2

Ганконг і Макаа ўвайшлі ў склад Кітая ў якасці спецыяльных адміністрацыйных раёнаў адпаведна ў 1997 і 1999 гадах.

Параўнальная табліца[правіць | правіць зыходнік]

Мацерыковы Кітай ГанконгСАР Ганконг МакааСАР Макаа
Мова кітайская кантонская і англійская кантонская і партугальская
Валюта кітайскі юань ганконгскі долар макааская патака
Пашпарт пашпарт грамадзяніна КНР пашпарт Ганконга пашпарт Макаа
Дзяржаўная цэнзура ёсць няма няма

Зноскі

Шаблон:Hong Kong-stub

Шаблон:Залежныя тэрыторыі