Спецыяльныя правы запазычання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спецыяльныя правы запазычання
Код ISO 4217 XDR
Банкноты Не выпускаюцца
Цэнтральны банк МВФ
Вэб-сайт www.imf.org

Спецыяльныя правы запазычання (СПЗ) або СДР[1] (англ.: Special Drawing Rights, SDR, SDRs) — штучнае рэзервовае і плацежны сродак, які эмітуеццаМіжнародным валютным фондам (МВФ). Мае толькі безнаяўную форму ў выглядзе запісаў на банкаўскіх рахунках. Банкноты не выпускаліся.

Гэты плацежны сродак быў створаны МВФ у 1969 годзе як дадатак да існуючых рэзервовых актываў краін-членаў. Асноўная мэта стварэння: пераадоленне парадоксу Трыфіна ў рамках Брэтан-Вудскай валютнай сістэмы — супярэчнасці паміж міжнародным характарам выкарыстання і нацыянальнай прыродай валют.

Не з’яўляецца ні валютай, ні даўгавым абавязацельствам[2]. У цяперашні час СДР, акрамя разлікаў паміж Фондам і яго членамі, выкарыстоўваюцца 14 афіцыйнымі арганізацыямі, так званымі іншымі трымальнікамі СДР. Тры дзяржавы ўсталявалі парытэты сваіх валют у СДР (у канцы 80-х гадоў іх было 11); каля 10 міжнародных і рэгіянальных арганізацый выкарыстоўваюць СДР ў якасці падліковай адзінкі. Шэраг міжнародных арганізацый выкарыстоўвае СДР для выражэння ў іх грашовых адзінак: коштаў, тарыфаў за паслугі сувязі, перавозкі і г д. Выкарыстоўваецца для рэгулявання сальда плацежных балансаў, для пакрыцця дэфіцыту плацежнага балансу, папаўнення рэзерваў, разлікаў па крэдытах МВФ.

Міжнародны код згодна ISO 4217 — XDR.

Фарміраванне кошту[правіць | правіць зыходнік]

Курс СПЗ публікуецца штодня і вызначаецца на аснове даляравага кошту кошыку з пяці вядучых валют: долар ЗША, еўра, кітайскі юань, іена і фунт стэрлінгаў. Да ўвядзення еўра з 1981 года курс быў прывязаны да кошыка з пяці валют: долара ЗША, нямецкай маркі, французскага франка, іены і фунта стэрлінгаў. Кітайскі юань быў уключаны ў кошык МВФ 1 кастрычніка 2016 года[3]. Першапачаткова выпушчаныя СДР ўяўлялі сабой ўмоўныя адзінкі з залатым утрыманнем 0,888671 г, што адпавядала залатому зместу долара ў момант увядзення СДР ў 1970 годзе. Адсюль і першапачатковае курсавое суадносіны 1 СДР = 1 дол. Яно змянялася ў выніку двух дэвальвацый амерыканскай валюты ў 1971 годзе (1 СДР = 1,0857 дал.) і ў 1973 годзе (1 СДР = 1,20635 дал.). З 1 ліпеня 1974 года курс 1 адзінкі СДР стаў вылічацца на аснове сярэднеўзважанага курсу 16, а з 1 студзеня 1981 года — пяці валют, якія вызначаюцца па статуце фонду як «свабодна карыстаныя валюты».

Вага валют у кошыку пераглядаецца кожныя пяць гадоў.

Курс асноўных сусветных валют да СПЗ (у дужках іх вага ў кошыку СПЗ ў працэнтах, акруглена)
Перыяд Злучаныя Штаты АмерыкіUSD ГерманіяDEM ФранцыяFRF ЯпоніяJPY ВялікабрытаніяGBP
1981—1985[4] 0,540 (42 %) 0,460 (19 %) 0,740 (13 %) 34,0 (13 %) 0,0710 (13 %)
1986—1990[4] 0,452 (42 %) 0,527 (19 %) 1,020 (12 %) 33,4 (15 %) 0,0893 (12 %)
1991—1995[4] 0,572 (40 %) 0,453 (21 %) 0,800 (11 %) 31,8 (17 %) 0,0812 (11 %)
1996—1998[4] 0,582 (39 %) 0,446 (21 %) 0,813 (11 %) 27,2 (18 %) 0,1050 (11 %)
Перыяд Злучаныя Штаты АмерыкіUSD Сцяг ЕСEUR ЯпоніяJPY ВялікабрытаніяGBP
1999—2000[4] 0,5820 (39 %) 0,2280 (21 %) 0,1239 (11 %) 27,2 (18 %) 0,1050 (11 %)
0,3519 (32 %)
2001—2005[4] 0,5770 (44 %) 0,4260 (31 %) 21,0 (14 %) 0,0984 (11 %)
2006—2010[4] 0,6320 (44 %) 0,4100 (34 %) 18,4 (11 %) 0,0903 (11 %)
2011—2015 0,6600 (41,9 %) 0,4230 (37,4 %) 12,1000 (9,4 %) 0,1110 (11,3 %)
Перыяд Злучаныя Штаты АмерыкіUSD Сцяг ЕСEUR КітайCNY ЯпоніяJPY ВялікабрытаніяGBP
2016—2020 (41.73 %) (30.93 %) (10.92 %) (8.33 %) (8.09 %)

Працэнтная стаўка СПЗ пераглядаецца штотыдзень. Яна грунтуецца на сярэднеўзважанай велічыні працэнтных ставак на кароткатэрміновыя пазыкі на грашовых рынках валютнага кошыка СПЗ.

У сувязі з развіццём сусветнага эканамічнага крызісу у сакавіку 2009 года Кітай прапанаваў на базе СПЗ стварыць сусветную рэзервовую валюту, якая магла б замяніць у гэтай якасці долар ЗША[5]. Мяркуецца пашырыць базавы валютны кошык[6]. У перспектыве гэта можа прывесці да з’яўлення ў наяўным абароце новай сусветнай валюты, як у свой час з ЭКЮ з’явіўся Еўра.

Эмісія[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск СДР ажыццяўляўся серыямі:

  • у пачатку 1970-х гадоў — на суму 9,3 млрд СДР;
  • у 1979—1981 гадах — 12 млрд СДР;
  • у жніўні 2009 года — 161,2 млрд СДР;
  • у верасні 2009 года — 21,5 млрд СДР (разам за 2009 год: 182,7 млрд СДР);
  • у жніўні 2021 года — 456 млрд СДР (650 млрд долараў ЗША).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Согласно Общероссийскому классификатору валют
  2. Международные валютно-кредитные и финансовые отношения / под.ред. Л. Н. Красавиной. — М.: Финансы и статистика, 2005. с. 82
  3. Китайский юань официально стал резервной валютой (1 кастрычніка 2016).
  4. а б в г д е ё Antweiler, Werner. Special Drawing Rights: The SDR Fact Sheet(недаступная спасылка). University of British Columbia, Sauder School of Business (2011). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 19 чэрвеня 2011.
  5. Китай предложил заменить доллар новой валютой // Лента.Ру, 2009-03-24
  6. Юань прыгнул в корзину SDR / В мире / Независимая газета

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]