Спеўны Сход
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Спеўны Сход | |
---|---|
![]() Калі нацыя ня ведае сваіх песень, то і нацыі няма.(C) | |
Кіраўнікі | |
Аляксей Чубат | |
Сяржук Доўгушаў | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | студзень, 2014 |
Спеўны Сход — гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння Спеўных Сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву[1]. Сярэдняя колькасць удзельнікаў складае каля 100 чалавек, максімальная — каля 500 чалавек (фестываль «Вольнае паветра»). Да студзеня 2017 года галоўным каардынатарам праекта быўАляксей Чубат.
З 2017 года кіраўніком Спеўнага сходу з’яўляецца Сяржук Доўгушаў.[2] У гэтым годзе быў выдадзены адмысловы спеўнік Спеўнага Сходу, дзе былі сабраныя тэксты песняў, што спяваліся за некалькі год працы праекту.
Праграма
[правіць | правіць зыходнік]Кожны Спеўны Сход пачынаецца спеўнай размінкай, падчас якой удзельнікі выконваюць адмысловыя практыкаванні для голаса. Пасля размінкі пачынаецца вывучэнне спеваў, падчас якога ўдзельнікі рэпетуюць спевы з музычным суправаджэннем альбо без яго. Пад канец Схода ўсе ўдзельнікі здольныя самастойна праспяваць разабраныя творы.
На кожным Сходзе ўдзельнікі разам з вядоўцам разбіраюць музыку па адной з наступных тэмаў: восеньскія спевы[3], калыханкі[4], музыка Вялікага Княства Літоўскага[5], калядныя спевы[6], веснавыя і валачобныя спевы[7], застольныя спевы. Акрамя гэтага варта вылучыць спевы[8], сабраныя Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.
На кожным Спеўным Сходзе прысутнічаюць вядомыя ў Беларусі музыкі. Так, цягам 2015-га года Спеўны Сход наведалі: этнограф Ірына Мазюк, Алесь Чумакоў (удзельнік гурта Стары Ольса), Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»), ансамбль «Кантабіле», Алесь Камоцкі.
Месцы
[правіць | правіць зыходнік]Цягам 2014—2015 гадоў Спеўныя Сходы адбыліся ў наступных месцах: Батанічны Сад[9], фестываль «Кераміка Крэва»[10], музычны фестываль «Вольнае паветра»[11], бар «ДК»[12], Blue Sky Talent Company[13].
У 2016 годзе ладзіліся адмысловыя спеўныя вандроўкі, у якіх спалучалася стандартная праграма сходу і тэматычнае экскурсійнае суправаджэнне.
Меркаванні
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з гасцей Спеўнага Схода, Алесь Чумакоў схіляецца да наступнай думкі:
«Народныя песні не павярхоўныя, яны не вакол нейкай ідэі, кімсьці прыдуманай[14]. У іх ёсць глыбіня, якую адчуваеш, у якую верыш. Этнічны напрамак — адзін з напрамкаў, верагодных для такіх спеваў. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць».
Зноскі
- ↑ Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія народныя песні праз «Спеўны Сход»(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 19 студзеня 2019.
- ↑ Спеўны Сход: восеньскія спевы з удзела Алеся Чумакова і Ірыны Мазюк
- ↑ Спеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.
- ↑ «Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ(недаступная спасылка)
- ↑ Калядны «Спеўны сход»
- ↑ Веснавы Спеўны Сход Архівавана 16 лютага 2015.
- ↑ 15 сакавіка «Спеўны сход» спявае матчыны песні Рыгора Барадуліна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2015. Праверана 29 красавіка 2015.
- ↑ Вам падабаюцца нашыя вібрацыі? Архівавана 13 кастрычніка 2014.
- ↑ Спеўны Сход на фэсце «Кераміка Крэва»
- ↑ Спеўны Сход на фестывале «Вольнае паветра»
- ↑ Вясновы Спеўны Сход
- ↑ Восеньскі Спеўны Сход Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Спеўны Сход у Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Блог Спеўнага Схода
- Старонка Спеўнага Схода ва «Ў кантакце»
- Старонка Спеўнага Схода ў фэйсбуку
- Старонка Спеўнага Схода на сэрвісе саундклауд
- Старонка Спеўнага Схода ў ютубе
Спеўны Сход у СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія спевы — Радыё «Рацыя»(недаступная спасылка)
- Спеўны сход завітаў у TUT.BY з казой Архівавана 24 студзеня 2015.
- Спеўны сход у Менску сабраў рэкордную колькасць людзей(недаступная спасылка)
- У Беларусі задумана правесці новую для нашай краіны акцыю — «Спеўны сход» Архівавана 19 кастрычніка 2015.
- Паэт Аляксей Чубат: «Спеўны сход» патрэбен, каб беларусы ведалі свае песні і ўкладвалі ў іх часцінку сябе і новага часу Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Спеўны сход» ідзе клікаць вясну Архівавана 27 лістапада 2016.
- Долгушев Сергей Васильевич Архівавана 8 лістапада 2016.
- Калядны «Спеўны сход» з удзелам гурта «Вурай»
- «Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ(недаступная спасылка)
- Спеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.