Спеўны Сход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Спеўны сход)


Спеўны Сход
Кіраўнікі
Аляксей Чубат
Сяржук Доўгушаў
Заснаванне
Дата заснавання студзень, 2014

Спеўны Сход — гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння Спеўных Сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву[1]. Сярэдняя колькасць удзельнікаў складае каля 100 чалавек, максімальная — каля 500 чалавек (фестываль «Вольнае паветра»). Да студзеня 2017 года галоўным каардынатарам праекта быўАляксей Чубат.

З 2017 года кіраўніком Спеўнага сходу з’яўляецца Сяржук Доўгушаў.[2] У гэтым годзе быў выдадзены адмысловы спеўнік Спеўнага Сходу, дзе былі сабраныя тэксты песняў, што спяваліся за некалькі год працы праекту.

Праграма[правіць | правіць зыходнік]

Кожны Спеўны Сход пачынаецца спеўнай размінкай, падчас якой удзельнікі выконваюць адмысловыя практыкаванні для голаса. Пасля размінкі пачынаецца вывучэнне спеваў, падчас якога ўдзельнікі рэпетуюць спевы з музычным суправаджэннем альбо без яго. Пад канец Схода ўсе ўдзельнікі здольныя самастойна праспяваць разабраныя творы.

На кожным Сходзе ўдзельнікі разам з вядоўцам разбіраюць музыку па адной з наступных тэмаў: восеньскія спевы[3], калыханкі[4], музыка Вялікага Княства Літоўскага[5], калядныя спевы[6], веснавыя і валачобныя спевы[7], застольныя спевы. Акрамя гэтага варта вылучыць спевы[8], сабраныя Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.

На кожным Спеўным Сходзе прысутнічаюць вядомыя ў Беларусі музыкі. Так, цягам 2015-га года Спеўны Сход наведалі: этнограф Ірына Мазюк, Алесь Чумакоў (удзельнік гурта Стары Ольса), Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»), ансамбль «Кантабіле», Алесь Камоцкі.

Месцы[правіць | правіць зыходнік]

Цягам 2014—2015 гадоў Спеўныя Сходы адбыліся ў наступных месцах: Батанічны Сад[9], фестываль «Кераміка Крэва»[10], музычны фестываль «Вольнае паветра»[11], бар «ДК»[12], Blue Sky Talent Company[13].

У 2016 годзе ладзіліся адмысловыя спеўныя вандроўкі, у якіх спалучалася стандартная праграма сходу і тэматычнае экскурсійнае суправаджэнне.

Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з гасцей Спеўнага Схода, Алесь Чумакоў схіляецца да наступнай думкі:

«Народныя песні не павярхоўныя, яны не вакол нейкай ідэі, кімсьці прыдуманай[14]. У іх ёсць глыбіня, якую адчуваеш, у якую верыш. Этнічны напрамак — адзін з напрамкаў, верагодных для такіх спеваў. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць».

Зноскі

  1. Сяргей Доўгушаў пашырае беларускія народныя песні праз «Спеўны Сход»(недаступная спасылка)
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 19 студзеня 2019.
  3. Спеўны Сход: восеньскія спевы з удзела Алеся Чумакова і Ірыны Мазюк
  4. Спеўны Сход: дзіцячы фальклор, калахынкі і забаўлянкі.
  5. «Спеўны сход» запрашае паспяваць беларускія канты часоў ВКЛ(недаступная спасылка)
  6. Калядны «Спеўны сход»
  7. Веснавы Спеўны Сход Архівавана 16 лютага 2015.
  8. 15 сакавіка «Спеўны сход» спявае матчыны песні Рыгора Барадуліна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2015. Праверана 29 красавіка 2015.
  9. Вам падабаюцца нашыя вібрацыі? Архівавана 13 кастрычніка 2014.
  10. Спеўны Сход на фэсце «Кераміка Крэва»
  11. Спеўны Сход на фестывале «Вольнае паветра»
  12. Вясновы Спеўны Сход
  13. Восеньскі Спеўны Сход Архівавана 5 сакавіка 2016.
  14. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спеўны Сход у Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Спеўны Сход у СМІ[правіць | правіць зыходнік]