Спляценне (мастацтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англа-саксонская залатая спражка поясу са спляценнем стужкамі, Пахавальная ладдзя  (руск.) Сатан-Ху, VII стагоддзе
Дэталь складанага спляцення з Келскай кнігі.

У выяўленчым мастацтве спляценне — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ў сярэднявечным мастацтве. У спляценні лініі або часткі матываў паўтараюцца, заплятаюцца, завязваюцца вузламі  (руск.) ў складаныя геаметрычныя формы, часта для запаўнення прасторы. Спляценне часта сустракаецца ў мастацтве перыяду міграцый Паўночнай Еўропы, асабліва ў астраўным мастацтве  (укр.) Брытанскіх астравоў і паўночным мастацтве  (укр.) Ранняга Сярэдневякоўя  (укр.) і ў ісламскім мастацтве .

Гісторыя і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Спляценне і вярчальная сіметрыя: Грыўня са скарбу з Фахада Жалезнага веку, Музей Пантэведра, Галісія

Складаныя пераплеценыя і сплеценыя матывы можна ўбачыць у познім старажытнарымскім мастацтве ў многіх кутках Еўропы, у мазаічных падлогах і іншых формах мастацтва. Копцкія манускрыпты і тэкстыль V—VI стагоддзяў упрыгожаныя арнаментам з шырокіх стужак, вельмі падобнымі на самыя раннія ўзоры плеценых вузлоў, можна ўбачыць у манускрыптах астраўнога мастацтва  (укр.) Брытанскіх астравоў[1].

Паўночная Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Спляценне з’яўляецца асноўнай рысай арнаменту «стылю II» звярынага стылю мастацтва перыяду міграцый і шырока прысутнічае ў Паўночнай Еўропе, а таксама быў прынесены лангабардамі ў Паўночную Італію. Як правіла, у гэтым стылі доўгія «стужкі» заканчваюцца галавой звера. Да 700 г. н.э. ён становіцца менш распаўсюджаным на большасці тэрыторыі Еўропы, аднак працягвае развівацца на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі, дзе яго можна ўбачыць у працах па метале, разьбе па дрэве, рунічных камянях, высокіх крыжах  (англ.) і ілюмінаваных манускрыптах, створаных паміж VII і XII стагоддзямі. Мастак Джордж Бэйн  (англ.) ахарактарызаваў спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, якое можна ўбачыць у Кнізе з Дарау і фрагменце Евангелля з Дарэмскага сабора, створаных у VII стагоддзі, як «раз’яднаныя і злучаныя» касічкі[2]. Не мае аднаго меркавання, ці былі копцкія плеценыя матывы прама запазычаныя гіберна-шатландскімі  (руск.) манастырамі з усходняга Міжземнамор’я або праз ламбардскую Італію. Гісторык мастацтваў Д. Д. Суіні выказваецца за прамыя зносіны паміж скрыпторыямі раннехрысціянскай Ірландыі  (руск.) і копцкімі манастырамі Егіпта[3].

Для гэтага новага стылю былі характэрныя падоўжаныя звяры, пераплеценыя ў сіметрычныя фігуры, і ён можа быць датаваны сярэдзінай VII стагоддзя, калі прымаць датыроўкі узораў ў скарбе Сатан-Ху . Найбольш складаныя і насычаныя зоамарфічныя спляценні сустракаюцца ў мастацтве эпохі вікінгаў, а менавіта ва Урнескім стылі  (укр.) (паўстаў ў 1050 годзе), ззе вусікі лісцяных арнаментаў пераплятаюцца са стылізаванымі жывёламі[4].

Росквіт паўночнаеўрапейскага спляцення прыйшоўся на астраўное мастацтва  (укр.) Брытанскіх астравоў, дзе арнаменты ў звярыным стылі Паўночнай Еўропы аб’ядналіся з вузлапляценнем стужкамі і хрысціянскімі ўплывамі ў такіх працах як Келская кніга і Крыж Конга  (англ.). Цэлыя дывановыя старонкі былі ілюмінаваныя абстрактнымі матывамі, уключаючы шырокае выкарыстанне спляцення, а каменныя высокія крыжы спалучалі панэлі са спляценнем з панэлямі з выявамі фігур. Спляценне астраўнога мастацтва скапіявалі ў кантынентальнай Еўропе, дастаткова набліжана ў франка-саксонскай школе VIII—XI сталеццяў і менш блізка ў іншых каралінгскіх школах ілюмінавання, дзе існавала традыцыя лісцяных дэкаратыўных арнаментаў. У раманскім мастацтве  (укр.) гэта стала звычайным, а спляценне ў цэлым — значна менш складаным. Аднак часам можна ўбачыць і звярыныя формы.

Ісламскае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

У ісламскім арнаменце распаўсюджаныя матывы геаметрычных перапляценняў. Яны могуць лічыцца асаблівым відам арабескі. Элементы амеядскай архітэктуры  (англ.), напрыклад мазаіка падлогі, аконныя рашоткі, разьба і размалёўванне сцен, дэкаратыўная праца па метале VIII—X стагоддзяў, якія змяшчаюць элементы складаных спляценняў, распаўсюджаных у больш познім ісламскім мастацтве. Спляценне можна ўбачыць у куфійскай каліграфіі.

Паўднёвая Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Спляценне і вузлы часта сустракаюцца ў візантыйскім мастацтве, працягваючы рымскае выкарыстанне, але яны мелі вялікага пашырэння. Адным з важкіх прыкладаў распаўсюджанага рэгіянальнага выкарыстання спляцення з’яўляецца спляценне з трох стужак  (англ.), якое можна назираць у ранне  (руск.)-сярэднявечнай Харватыі на каменных рэзьбах IX—XI сталеццяў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mitchell et al. 1977, p. 59
  2. Bain 1973, p. 29
  3. Bishop 2001, p.270
  4. Graham-Campbell 1980, pp. 150—151
  5. Graham-Campbell 1980, p. 153

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ілюстраваны артыкул Піцера Хуберта аб паходжанні скульптуры, упрыгожанай спляценнем. Архівавана 27 верасня 2007. (англ.)
  • Bain, George (1973). Celtic Art: The Methods of Construction. Dover Publications, Inc. Bain, George (1973). Celtic Art: The Methods of Construction. Dover Publications, Inc. ISBN 0-486-22923-8.
  • Bishop, Morris (2001). The Middle Ages. Mariner Books. Bishop, Morris (2001). The Middle Ages. Mariner Books. ISBN 0-618-05703-X.
  • Graham-Campbell, James (1980). The Viking World. Ticknor & Fields. Graham-Campbell, James (1980). The Viking World. Ticknor & Fields. ISBN 0-89919-005-7.
  • Mitchell, G. Frank, Peter Harbison, Liam de Paor, Maire de Paor, and Roger A. Stalley (1977). Treasures of Irish Art, 1500 B.C. to 1500 A.D. : From the Collections of the National Museum of Ireland, Royal Irish Academy, & Trinity College, Dublin. Metropolitan Museum of Art & Alfred A. Knopf, New York. Mitchell, G. Frank, Peter Harbison, Liam de Paor, Maire de Paor, and Roger A. Stalley (1977). Treasures of Irish Art, 1500 B.C. to 1500 A.D. : From the Collections of the National Museum of Ireland, Royal Irish Academy, & Trinity College, Dublin. Metropolitan Museum of Art & Alfred A. Knopf, New York. ISBN 0-394-42807-2.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)