Справаздача аб змене капіталу
Справаздача аб змене капіталу — гэта дакумент, які адлюстроўвае інфармацыю аб змене ўласнага капіталу за справаздачны, а таксама за год, што папярэднічае справаздачнаму[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У справаздачы аб змяненні капіталу прыводзяцца звесткі аб змене ўласнага капіталу як у цэлым, так і ў разрэзе кожнага ягонага складніка, адлюстроўваюцца прычыны змен уласнага капіталу, згрупаваныя па радках справаздачы[1].
Справаздача аб змене капіталу адлюстроўвае стан і рух крыніц уласных сродкаў: астаткі на пачатак года, налічана за справаздачны год, пералічана за справаздачны год, астаткі на канец года па рахунках[2]:
- статутны фонд,
- рэзервовы фонд,
- неразмеркаваны прыбытак,
- рэзервы будучых выдаткаў,
- мэтавае фінансаванне.
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Форма і парадак складання справаздачы аб змене ўласнага капіталу ў Рэспубліцы Беларусі зацверджана Пастановай міністэрства фінансаў 12 снежня 2016 г. № 104 "Аб складанні індывідуальнай бухгалтарскай справаздачнасці"[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Отчет об изменении собственного капитала 2018 (руск.). neg.by. Праверана 18 мая 2025.
- ↑ Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
- ↑ Министерства финансов Республики Беларусь. Постановление № 104 "О составлении индивидуальной бухгалтерской отчетности" Архівавана 23 мая 2025. (руск.) (12 декабря 2016 г.).
